Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Акцыянеры Tesla незадаволеныя Маскам. Той марнуе рэсурсы кампаніі на АІ-стартап xAI

Сярод акцыянераў і топ-менеджменту расце незадаволенасць Маскам праз яго самаўпраўнасць: рэсурсы кампаніі марнуюць на развіццё АІ-стартапа xAI, які цяпер становіцца канкурэнтам Tesla.

1 каментарый

Паводле даных The Wall Street Journal, кіраўніцтва кампаніі і акцыянеры незадаволеныя паводзінамі Маска, які засяродзіўся на развіцці АІ-стартапа xAI. Бізнэсоўца абвінавачваюць у выкарыстаньні рэсурсаў Tesla. Напрыклад, дэфіцытныя паскаральнікі Nvidia былі пераразмеркаваныя на карысць xAI, а Tesla мела вострую патрэбу ў іх. Па дамоўленасці са стартапам кампанія атрымае патрэбную колькасць паскаральнікаў у якасці кампенсацыі.

Таксама частку супрацоўнікаў прыцягваюць да вырашэння праблем іншых кампаній, а Tesla застаецца публічнай кампаніяй. Фармальна бізнэсовец павінен узгадняць пастановы з радай дырэктараў і акцыянерамі, чаго Маск часта не робіць. Напрыклад, мільярдэр запусціў апытанне ў X на тэму інвестыцый у памеры $5 мільярдаў капіталу Tesla ў xAI.

Некаторыя былыя спецыялісты Tesla цяпер працуюць у xAI, што прыводзіць да канкурэнцыі паміж кампаніямі, якія абедзве занятыя развіццём праектаў штучнага інтэлекту. Мільярдэр лічыць, што гэта лепшае рашэнне, чым звальненне каштоўных супрацоўнікаў, якія маглі б сысці працаваць да канкурэнтаў.

На думку Маска, такое партнёрства выгадна кантраляваным ім кампаніям. Моўныя мадэлі xAI могуць навучаць свае моўныя мадэлі на даных X і Tesla, а тыя атрымаюць доступ да іх пасля рэлізу. Аднак гэтыя тлумачэнні не задавальняюць акцыянераў, якія падаюць пазовы супраць Tesla: паводле звестак выдання, цяпер у амерыканскіх судах разглядаюцца прынамсі тры пазовы.

Маск падаў у суд на рэкламадаўцаў праз байкот X
Маск падаў у суд на рэкламадаўцаў праз байкот X 
Па тэме
Маск падаў у суд на рэкламадаўцаў праз байкот X
Маск пасварыўся з Каліфорніяй і пераносіць штаб-кватэры X і SpaceX у Тэхас
Маск пасварыўся з Каліфорніяй і пераносіць штаб-кватэры X і SpaceX у Тэхас
Па тэме
Маск пасварыўся з Каліфорніяй і пераносіць штаб-кватэры X і SpaceX у Тэхас
Tesla правяла самыя масавыя звальненні і закрыла ўсе вакансіі, а цяпер адкрыла амаль тысячу
Tesla правяла самыя масавыя звальненні і закрыла ўсе вакансіі, а цяпер адкрыла амаль тысячу
Па тэме
Tesla правяла самыя масавыя звальненні і закрыла ўсе вакансіі, а цяпер адкрыла амаль тысячу

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

table
table Table в Database
1

ну так увольте его, раз недовольны. Макс же по сути наемный работник. Вон ДЖобса и то увольняли