Трамп знайшоў пакупніка для TikTok
У нядзельным інтэрв’ю для Fox News прэзідэнт ЗША Дональд Трамп даў зразумець, што лёс TikTok у краіне можа хутка вырашыцца. Паводле яго слоў, амерыканскі бізнес сацсеткі можа купіць група «вельмі багатых людзей».
«Дарэчы, у нас ёсць пакупнік для TikTok. Думаю, мне можа спатрэбіцца ўхваленне Кітая», — адзначыў Трамп. Ён разлічвае, што атрымаць згоду прэзідэнта Сі на ўгоду яму атрымаецца.
Дзяліцца іншымі падрабязнасцямі Трамп адмовіўся. Але паабяцаў назваць імёны гэтых багатых людзей праз два тыдні.
Трамп ужо доўгі час патрабуе ад ByteDance прадаць TikTok у ЗША пад пагрозай блакіроўкі. Але кітайскі ўласнік сацсетку не прадае, а бан у чарговы раз адкладваецца. У апошні раз яго адтэрмінавалі да 17 верасня. Першапачаткова мільярдэр планаваў стварыць сумеснае прадпрыемства з цяперашнімі і новымі ўласнікамі, палова якога належала б амерыканскаму боку. Таксама ён казаў, што быў бы не супраць, калі б аплікацыю набыў Ілан Маск ці кофаўндар Oracle Лары Элісан.
Читать на dev.by