Трамп запатрабаваў ад Apple адмовіцца ад палітыкі разнастайнасці
Дональд Трамп выступіў з рэзкай крытыкай на адрас Apple за тое, што кампанія працягвае праводзіць палітыку разнастайнасці, роўнасці і інклюзіўнасці (DEI). Паводле яго слоў, замест унясення карэкціровак, Apple павінна цалкам адмовіцца ад гэтых правілаў.

На сваёй старонцы ў Truth Social Трамп напісаў: «APPLE ВАРТА ПАЗБАВІЦЦА АД ПРАВІЛАЎ DEI, А НЕ ПРОСТА ЎНОСІЦЬ У ІХ КАРЭКЦІРОЎКІ». Apple апынулася ў цэнтры спрэчак пасля таго, як акцыянеры кампаніі адхілілі прапанову спыніць палітыку DEI. Кіраўніцтва кампаніі патлумачыла, што ў яе няма жорстка ўстаноўленых квот на найманне супрацоўнікаў, а змяненні, якія праводзяцца, накіраваныя толькі на ўдасканаленне ўнутранай палітыкі.
Рэспубліканцы і Трамп сцвярджаюць, што ініцыятывы DEI спрыяюць дыскрымінацыйнаму найманню і ставяць ідэалагічную разнастайнасць вышэй за расавую. У сваю чаргу, прыхільнікі DEI лічаць, што дадзеныя меры дапамагаюць стварыць больш інклюзіўнае працоўнае асяроддзе для недастаткова прадстаўленых груп, што спрыяе інавацыям і паляпшэнню карпаратыўнай культуры.
Сёлета Трамп падпісаў указ, накіраваны на абмежаванне прымянення DEI у федэральным сектары. Праз гэта многія кампаніі, такія як Amazon, Google і Meta, скасавалі свае праграмы, каб захаваць федэральныя кантракты. Аднак Apple, як і некаторыя іншыя буйныя карпарацыі, працягвае падтрымліваць сваю палітыку DEI.
Генеральны дырэктар Apple Цім Кук падкрэсліў на сходзе акцыянераў, што поспех кампаніі абумоўлены найманнем найлепшых спецыялістаў і стварэннем культуры супрацоўніцтва, дзе цэніцца разнастайнасць меркаванняў і досведу. Паводле яго слоў, Apple не выкарыстоўвае квот пры найманні і працягвае інвеставаць у праграмы, накіраваныя на падтрымку супольнасцяў, якія склаліся гістарычна, і павышэнне інклюзіўнасці ў кампаніі.
Имхо, налицо эксплуатация следующего бага: раболепие перед начальством.
Начальствующая особа где-то в какой-то недосоцсети нахмурила бровь... И все обоср... Бросились анализировать, реагировать, нервничать, а иной раз и действовать.
Я не хочу заниматься гаданием на тему а что, а зачем, а какой план, но фактически возникает диспропорция ака DoS атака: кто-то пук, а целая подсистема прилегла на подумать.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Имхо, налицо эксплуатация следующего бага: раболепие перед начальством.
Начальствующая особа где-то в какой-то недосоцсети нахмурила бровь... И все обоср... Бросились анализировать, реагировать, нервничать, а иной раз и действовать.
Я не хочу заниматься гаданием на тему а что, а зачем, а какой план, но фактически возникает диспропорция ака DoS атака: кто-то пук, а целая подсистема прилегла на подумать.
Сразу видно - Трамп наш:традиционная семья должна состоять из Батьки, без примеси других разнообразий гендеров.
Родитель Первый - и точка.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 27 лютага 2025, 20:28