Трамп вядзе перамовы з Oracle пра куплю TikTok
Адміністрацыя Трампа распрацоўвае план, які дазволіць TikTok працягнуць працу ў ЗША, прыцягваючы Oracle і іншых інвестараў для кантролю над глабальнымі аперацыямі сэрвісу.
Згодна з праектам пагаднення, ByteDance, кітайскі ўладальнік TikTok, захавае мінарытарную долю, але алгарытм праграмы, збор даных і абнаўленні софту будуць кантралявацца Oracle. Мэта ўгоды — забяспечыць эфектыўны кантроль з боку Oracle за дзейнасцю TikTok, мінімізуючы кітайскі ўплыў.
Крыніца NPR паведаміла, што ByteDance не будзе цалкам адхіленая ад бізнэсу, але яе валоданне будзе зведзенае да мінімуму. Сярод патэнцыйных інвестараў, якія ўдзельнічаюць у перамовах, таксама згадваецца Microsoft. Перамовы знаходзяцца на стадыі абмеркавання, і ўмовы ўгоды могуць змяніцца.
Нягледзячы на перамовы з Oracle, Дональд Трамп заявіў, што вядзе перамовы са «шматлікімі, вельмі сур’ёзнымі» кампаніямі пра куплю TikTok і прыме рашэнне на працягу 30 дзён. Кангрэс вызначыў 90-дзённы тэрмін для развязання пытання пра TikTok, і калі ByteDance не прадасць кампаніі, ёй пагражае забарона ў ЗША.
Галоўнай праблемай застаецца дасягненне дамоўленасці з Кангрэсам, які настойвае на адсутнасці аперацыйнай сувязі паміж TikTok і ByteDance. Угода мае гарантаваць, што ByteDance не зможа маніпуляваць праграмай, і што не будзе абыходных шляхоў для доступу Кітая да звестак амерыканскіх карыстальнікаў.
Читать на dev.by