Транспартны калапс на мяжы з Польшчай нікуды не падзеўся 9 студзеня
Раніцай выезду з Беларусі ў Польшчу чакалі каля 2,3 тысячы аўтамабіляў.
Раніцай выезду з Беларусі ў Польшчу чакалі каля 2,3 тысячы аўтамабіляў.
Раніцай выезду з Беларусі ў Польшчу чакалі каля 2,3 тысячы аўтамабіляў.
Велізарная чарга з аўто на выезд з Беларусі ў Польшчу, якая сфармавалася пасля святаў, па-ранейшаму захоўваецца.
Паводле даных Дзяржпагранкамітэта РБ, у 10:00 9 студзеня выезду ў Польшчу праз пункт пропуску «Брэст» чакала 2270 аўтамабіляў. Столькі ж было і суткі таму. За суткі мяжу змагло прайсці 657 машын.
Памежны камітэт РБ піша пра запаволенае афармленне транспарту ў пункце пропуску Тэрэспаль: «Пры норме пропуску 1700 адзінак аўтамабіляў за дзень польскія кантрольныя службы афармляюць не больш за 700, то-бок каля 40% ад належнай колькасці».
У той жа час чарга з аўтобусаў на ўезд у ЕС прыкметна скарацілася: раніцай 9 студзеня іх было 12, суткамі раней — 46.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Кто хочет - ищет возможности, кто не хочет - причины.
рэдакцыя шукае айцішнікаў, якія ў гэтыя дні выдаленна працуюць і мітуюць з чаргі на мяжы)) калі ласка, адгукніцеся
Как будто это кого-то ещё удивляет))
Бедные люди. Но ведь понимали что будет, но нет...
Надо смотреть позитивно, у беларусов так много свободного времени, топлива и машин, что они решают ради забавы стоять в очередях на границе