Трэйлер фільма па Minecraft набраў 1 млн дызлайкаў. Раззлаваныя фанаты зрабілі свой ролік
Трэйлер поўнаметражнага фільма па матывах аднайменнай гульні так знерваваў фанатаў, што энтузіясты вырашылі стварыць сваю версію роліка.
Паводле даных Forbes, цізер-трэйлер Minecraft набраў на Youtube больш за 32 мільёны праглядаў і атрымаў амаль 2 мільёны адзнак, з якіх 1,3 мільёна прыйшліся на дызлайк. Для вызначэння негатыўных рэакцый выкарыстоўваўся іншы сэрвіс Return Youtube Dislikes.
Паводле сюжэту, чатырох карыстальнікаў зацягвае ў кубічны свет праз таямнічы партал, і героі маюць знайсці дарогу назад. Карыстальнікі люта раскрытыкавалі трэйлер за дзіўны візуальны стыль: акцёры на фоне вуглаватай графікі «пад Minecraft» выглядаюць недарэчна.
Блогер пад нікам Alumio выпусціў уласны ролік з графікай у стылі арыгінальнай гульні. Многія фанаты заўважылі, што менавіта так і мае выглядаць фільм па ўлюбёнай гульні. Прэм’ера галівудскай версіі адбудзецца 4 красавіка 2025 года. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Джэк Блэк і Джэйсан Мамоа.
Читать на dev.by