Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Траціна папулярных чат-ботаў перадаюць вашы персанальныя дадзеныя на бок. Вось хто збірае больш за ўсіх

Паводле дадзеных Surfshark, 3 з 10 самых папулярных чат-ботаў перадаюць карыстальніцкую інфармацыю трэцім асобам. Аналітыкі кампаніі вырашылі высветліць, якія з іх збіраюць найбольшую колькасць персанальных дадзеных сваіх юзераў. Для гэтага яны вывучылі палітыку прыватнасці аплікацый у App Store. Дадзеныя прыведзены па стане на пачатак лютага.

Пакінуць каментарый

Найбольш цікавым аказаўся Gemini ад Google — ён збірае 22 з 35 відаў дадзеных ва ўсіх 10 разгледжаных катэгорыях: кантактныя дадзеныя, геалакацыя, захаваныя кантакты, карыстальніцкі кантэнт, гісторыя, ідэнтыфікатары, дыягнастычныя дадзеныя, дадзеныя пра выкарыстанне ботаў, пакупкі і іншыя дадзеныя.

Дыягнастычныя дадзеныя збіраюць усе боты, а вось захаванымі кантактамі, напрыклад, акрамя Gemini цікавіцца толькі бот Quora. Perplexity вельмі важна ведаць пра вашы пакупкі. Затое амаль усе, акрамя яго і Grok Ілана Маска, збіраюць карыстальніцкі кантэнт — звычайна платформы як раз гэтыя дадзеныя прадаюць рэкламадаўцам для таргетынгу аб’яў у сябе. Усяго Grok збірае 7 датапоінтаў, а кітайскі DeepSeek — 11.

Тое, якую інфармацыю збіраюць пра карыстальнікаў чат-ботаў распрацоўшчыкі, карысна ведаць, бо яны захоўваюць яе на сваіх серверах. А яны не застрахаваныя ад узломаў.

Apple адключыла скразное шыфраванне ў iCloud у Вялікабрытаніі на патрабаванне ўладаў

Па тэме

Чытайце таксама
Боты абагналі людзей: ШІ стаў галоўнай крыніцай трафіку ў інтэрнэце

Meta кажа, што ЗША патрэбна паўмільёна электрыкаў для патрэб ШІ

Gemini навучыўся пераносіць дадзеныя з ChatGPT і Claude

Meta прымушае супрацоўнікаў выкарыстоўваць ШІ. Вось якія планкі

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.