Тры чвэрці зумераў ходзяць на сумоўі з бацькамі, больш за палову бяруць з сабой на працу

77% прадстаўнікоў пакалення Z у ЗША хоць бы раз прыходзілі на сумоўі ў суправаджэнні бацькоў, высветлілі даследчыкі ResumeTemplates. З іх у 79% выпадкаў бацькі новаспечаных супрацоўнікаў працягваюць падтрымліваць кантакт з іх босамі — просяць за іх выходныя, надбаўкі і павышэнні. У апытанні прыняў удзел 831 чалавек.

Пакінуць каментарый

44% зумераў бралі бацькоў на асабістыя сустрэчы з патэнцыйнымі кіраўнікамі, а 27% — на віртуальныя сумоўі. 29% прасілі матуль і татаў прысутнічаць і на вочных, і на віртуальных сумоўях.

Сярод тых, хто прыходзіў на інтэрв’ю з бацькамі, у 40% выпадкаў бацькі проста прысутнічалі на месцы, у 34% — адказвалі на пытанні, у 30% — задавалі пытанні, а ў 27% — дапамагалі дамаўляцца па зарплаце ці бонусах.

Гэтыя лічбы зацьмяваюць вынікі снежаньскага апытання сярод 800 працадаўцаў. Тады яны паведамілі, што на сумоўі з бацькамі прыходзяць 19% зумераў. Такіх саіскальнікаў наймальнікі лічаць непрафесійнымі і непадрыхтаванымі.

Акрамя таго, у ResumeTemplates адзначаюць, што 90% зумераў просяць бацькоў знайсці ім працу, а 31% — напісаць рэзюмэ. 75% указваюць бацькоў у якасці рэкамендатараў у рэзюмэ, а ў 63% выпадкаў бацькі адпраўлялі рэзюмэ ад імя сваіх дзяцей. Для 48% яны выконвалі тэставыя, а ў 41% выпадкаў прысутнічалі на першым скрынінгавым званку з эйчарам.

Больш за тое, ужо пасля працаўладкавання 86% зумераў просяць бацькоў дапамагчы ім з перфоманс-рэвью, 83% — сабраць ім абед на працу, 73% просяць дапамагчы зрабіць працу, а 57% і наогул прыводзілі бацькоў з сабой на працу.

ІТ імкліва старэе: доля зумераў скарацілася ўдвая
Па тэме
ІТ імкліва старэе: доля зумераў скарацілася ўдвая
Зумеры не любяць аддаленую працу больш за ўсе іншыя пакаленні
Па тэме
Зумеры не любяць аддаленую працу больш за ўсе іншыя пакаленні

Читать на dev.by