«Здзек над здаровым розумам»: расійцу далі тры гады за выкарыстанне абароненага месенджара
Томскі суд пакараў мясцовага жыхара трыма гадамі абмежавання волі за выкарыстанне абароненага месенджара Vipole, які хавае карыстальніцкія даныя, піша РБК.
Паводле слоў суда, абвінавачаны Белавус Г. В. знайшоў і ўсталяваў «шкодную праграму» Vipole. Яна нейтралізавала сродкі абароны камп’ютарнай інфармацыі і зрабіла немагчымым адназначна ідэнтыфікаваць карыстальніка і яго сеткавую актыўнасць, у тым ліку правайдарам «Растэлекамам». Белавус выкарыстоўваў Vipole ад 2018 да 2020 года.
Мужчыну прызналі вінаватым у выкарыстанні шкодных праграм (ч.1 арт. 273 КК РФ). Цяпер ён не можа выязджаць за межы Томска і мяняць месца жыхарства без згоды наглядных органаў. Прысуд законнай моцы не набыў і можа быць абскарджаны.
Як адзначае РБК, згаданы артыкул вызначае адказнасць за стварэнне, распаўсюджванне або выкарыстанне камп’ютарных праграм або іншай камп’ютарнай інфармацыі, загадзя прызначаных для несанкцыянаванага знішчэння, блакавання, мадыфікацыі, капіявання інфармацыі або нейтралізацыі сродкаў яе абароны. Максімальнае пакаранне — пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў.
Эксперты, з якімі гутарыла выданне, падкрэсліваюць, што ў гэтым выпадку шкоднасць Vipole «абгрунтаваная» немагчымасцю ідэнтыфікаваць карыстальніка. «Такое „абгрунтаванне“ цяжка назваць інакш, як здзекам над здаровым розумам, — і над сэнсам, закладзеным у дыспазіцыю артыкула 273 КК», — кажуць юрысты. Яны асцерагаюцца, што гэты выпадак пакладзе пачатак злоўжыванню артыкулам.
Артыкул, паводле слоў экспертаў, арыентаваны на стварэнне вірусаў для нейтралізацыі сродкаў абароны інфармацыі, а не выкарыстанне праграмнага забеспячэння накшталт ананімайзераў.
Vipole — бясплатны месенджар з узмоцненай бяспекай і паўнавартасным абаненцкім шыфраваннем. Распрацоўшчыкі запэўніваюць, што ён можа шыфраваць імгненныя паведамленні, групавыя чаты, галасавыя званкі, відэазванкі і файлы. Праграма даступная на Android, Windows, Linux і Mac OS. Серверы месенджара знаходзяцца ў Нідэрландах.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
А зачем ему шифровать свою переписку?
для людей которые думает что все за ними наблюдают и все ему нужны, те же пользователи в ватсапе на самом деле, только с надписей во всех чатах даже ватсап не смодет прочитать "ваши переписки и прослушать звонки" какую популярность оно получило
Абароненага ці забароненага месенджэра? Здаецца, рэдактар нешта пераблытаў.