Цапкалу завочна прысудзілі 17 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

Справу разглядалі ў Мінскім абласным судзе.

3 каментарыя

Экс-кіраўніку ПВТ Валерыю Цапкалу прысудзілі 17 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамляе БЕЛТА. 

Акрамя гэтага, яго пазбавілі «права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў». 

Раней яго абвінавацілі паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку ў атрыманні хабару ў памеры большым за 150 тысяч еўра за выбар пэўнай кампаніі ў якасці генпадрадчыка для будавання аб’екта. 

Іншыя артыкулы, паводле якіх Цапкалу выставілі абвінавачванне:

  • злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, што пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры; 
  • заведама ілжывы данос пра здзяйсненне злачынства;
  • публічныя заклікі да захопу ўлады, акту тэрарызму, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі;
  • стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраванне ім;
  • фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці;
  • паклёп і публічная абраза прэзідэнта Беларусі;
  • дыскрэдытацыя Беларусі.

Справа разглядалася ў Мінскім абласным судзе. Сам Цапкала знаходзіцца за мяжой.


Читать на dev.by