«Лянівыя, недасведчаныя, безадказныя»: TSMC даводзіць амерыканскіх супрацоўнікаў да звальнення, каб наймаць азіятаў
Каля 30 дзеючых і былых супрацоўнікаў завода TSMC у штаце Арызона падалі калектыўны пазоў супраць тайваньскай кампаніі, піша TechSpot. Найбуйнейшага ў свеце вытворцу чыпаў абвінавачваюць ва ўціску амерыканцаў.
Каля 30 дзеючых і былых супрацоўнікаў завода TSMC у штаце Арызона падалі калектыўны пазоў супраць тайваньскай кампаніі, піша TechSpot. Найбуйнейшага ў свеце вытворцу чыпаў абвінавачваюць ва ўціску амерыканцаў.
Пазоў першапачаткова быў пададзены ў 2024 годзе. У ліпені ён быў пададзены паўторна — да яго далучыліся яшчэ 15 чалавек. TSMC нібыта цкуе амерыканскіх работнікаў, перашкаджае прасоўванню па службе, выціскае з кампаніі і аддае перавагу найму іх тайваньскіх і кітайскіх калегаў.
Адзін з пазаўнікоў сцвярджае, што на яго пастаянна крычалі менеджары і абзывалі «тупым і гультаяватым». Таксама на яго адрас гучалі расісцкія выказванні ад тайваньскіх работнікаў. Ён звольніўся ў 2024-м і на той момант быў адзіным не-азіятам у сваім аддзеле. Паводле слоў іншага пазаоўніка, адзін менеджар падчас мітынгу паскардзіўся, што «амерыканцы ляніныя, не ўмеюць шмат працаваць, у іх мізэрныя веды, і яны не ведаюць, што такое адказнасць». Трэці распавёў пра шматлікія парушэнні бяспекі на заводзе — напрыклад, яго прымушалі працаваць з хімічнымі рэчывамі без ахоўнай экіпіроўкі, а рамяні бяспекі спрабавалі замовіць на Temu.
Разам з тым пры найме на некаторыя пазіцыі кампанія патрабуе высокага ўзроўню валодання кітайскай мовай, хоць уласна для выканання працы гэтая мова не патрэбна. Некаторыя тайваньскія супрацоўнікі на пастах вышэй часта размаўляюць на сумесі кітайскай і англійскай, каб не-азіяты іх не разумелі — гэта перашкаджае амерыканцам будаваць кар’еру. Запрашэнні на кірмашы вакансій таксама на кітайскай, як і ключавыя мітынгі — таксама з мэтай трымаць не-азіятаў убаку.
Апроч гэтага, сцвярджаюць пазаўнікі, эйчары на Тайване спускаюць амерыканскаму філіялу рэзюмэ правераных кандыдатаў — азіятаў, якіх прыходзіцца наймаць, хоць апублікаваных вакансій у ЗША няма. Тайванцаў на візах наймаюць у тым ліку для таго, каб абмежаваць прысутнасць амерыканцаў, якія могуць уступаць у прафсаюзы.
На пытанне аб тым, чаму сышоўшых амерыканцаў замянілі тайванцамі, старэйшы HR-дырэктар Тэд Чыянг нібыта адказаў, што TSMC — «азіяцкая кампанія».
У мінулым годзе амерыканскія работнікі завода ў Арызоне скардзіліся на 12-гадзінныя змены, працу па выходных і дысбаланс паміж працай і асабістым жыццём, а таксама на дрэннае навучанне, стрэс, вялікую нагрузку і мілітарысцкую атмасферу. На той момант старшыня TSMC Марк Лю казаў, што патрабаванні да амерыканцаў увогуле больш мяккія, чым на Тайвані.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.