Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Айцішны CEO патрабаваў працаваць па 70 гадзін у тыдзень. Цяпер кампанія просіць адаленшчыкаў не перагружацца

Infosys — адна з найбуйнейшых тэхналагічных кампаній Індыі, а яе заснавальніка Нараяну Мурці называюць «бацькам індыйскага ІТ». Таксама ён вядомы як заўзяты апалагет 70-гадзіннага працоўнага тыдня і лічыць, што столькі працаваць павінна перш за ўсё моладзь, а выходныя — увогуле памылка. Але кампанія, здаецца, вырашыла паклапаціцца пра ментальны стан людзей. Як піша Economic Times, Infosys пачала рассылаць супрацоўнікам, якія перапрацоўваюць на аддаленцы, папярэджанні пра рызыку овертаймаў і просіць памятаць пра баланс паміж працай і асабістым жыццём.

Пакінуць каментарый

Емэйлы рассылаюцца ў індывідуальным парадку. Супрацоўнікаў заклікаюць прытрымлівацца ўстаноўленага працоўнага графіка. Па словах аднаго з іх, працаваць належыць 9,15 гадзін 5 дзён у тыдзень. Калі пры працы з дому супрацоўнік перавысіць гэты паказчык, спрацуе трыгер.

Калі аддзел па персанале бачыць, што аддаленец на працягу месяца працуе даўжэй за стандартны для кампаніі час, яму высылаюць емэйл з указаннем колькасці дзён, якія ён працаваў дыстанцыйна, агульнай колькасці адпрацаваных гадзін і сярэдняга ў дзень.

У электронных паведамленнях падкрэсліваецца, што трэба клапаціцца пра здароўе і надаваць час асабістаму жыццю, таму што так лепш не толькі для саміх супрацоўнікаў, але і для іх прадуктыўнасці ў перспектыве (то бок для кампаніі). «Мы цэнім вашу адказнасць, але мы таксама лічым, што падтрыманне здаровага балансу паміж працай і асабістым жыццём крытычна важна як для вашага дабрабыту, так і для прафесійнага поспеху ў доўгатэрміновым плане», — гаворыцца ў імэйле.

Суразмоўцы выдання кажуць, што такую практыку кампанія завяла пасля ўвядзення гібрыднага фармату працы. Эйчары цяпер трэкаюць, колькі часу надае офіснай працы кожны супрацоўнік, знаходзячыся на аддаленцы. Згодна з RTO-палітыкай, уведзенай у лістападзе 2023 года, яны павінны працаваць з офіса мінімум 10 дзён у месяц. Infosys налічвае каля 325 тысяч супрацоўнікаў. 

Супрацоўнікам падчас аддаленкі раяць рэгулярна рабіць перапынкі на працягу дня, паведамляць менеджарам, калі «завал» і патрэбна дапамога, а ў вольны ад працы час старацца добра адпачыць і мінімізаваць любое ўзаемадзеянне з працай.

Бясконцы працоўны дзень: Microsoft кажа што овертаймы робяцца нормай
Бясконцы працоўны дзень: Microsoft кажа, што овертаймы робяцца нормай
Па тэме

«Бацька індыйскага ІТ»: выходныя — гэта памылка

«Отец индийского ИТ» считает что молодёжь должна работать 70 часов в неделю
«Отец индийского ИТ» считает, что молодёжь должна работать 70 часов в неделю

Чытайце таксама
Meta прымушае супрацоўнікаў выкарыстоўваць ШІ. Вось якія планкі

Менеджарка Microsoft выгарэла, потым яе звольнілі. Яна ўжо тры гады без працы

3 каментарыя
Віншуем з паніжэннем: людзі ўсё часцей згаджаюцца на меншыя грошы дзеля працы

Банкрутуе кампанія, якая рабіла платформу для сачэння за беларусамі і звязана з Synesis

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.