Сачыць па відэа для ацэнкі прадукцыйнасці нельга, а апрацоўваць дадзеныя з рэзюмэ без згоды — можна: рыхтуюцца змены ў законы аб персанальных дадзеных
Нацыянальны цэнтр абароны персанальных дадзеных вынес на грамадскае абмеркаванне законапраект, які закліканы знізіць адміністрацыйную нагрузку на арганізацыі пры апрацоўцы персанальных звестак. Падзяліцца меркаваннем можна да 22 ліпеня тут.
Нацыянальны цэнтр абароны персанальных дадзеных вынес на грамадскае абмеркаванне законапраект, які закліканы знізіць адміністрацыйную нагрузку на арганізацыі пры апрацоўцы персанальных звестак. Падзяліцца меркаваннем можна да 22 ліпеня тут.
Законапраект прапануе выключыць з катэгорыі спецыяльных персанальных зветак дадзеныя пра членства ў прафсаюзах. Таксама аўтары хочуць спрасціць атрыманне згоды на апрацоўку дадзеных — скараціць аб’ём абавязковай інфармацыі і пашырыць пералік выпадкаў, калі згода чалавека не патрабуецца.
Без згоды плануецца дазволіць апрацоўку дадзеных пры разглядзе рэзюмэ суіскальнікаў, выкананні дагавораў у інтарэсах трэціх асоб, працы з дакументамі, атрыманымі па электроннай пошце, публікацыі выяў грамадзян на сайтах арганізацый і трансгранічнай перадачы персанальных дадзеных.
Акрамя таго, законапраект прадугледжвае ўдакладненне парадку ўзаемадзеяння аператараў і ўпаўнаважаных асобаў, а таксама правіл сумеснай апрацоўкі дадзеных некалькімі аператарамі. Для малога бізнесу рыхтуецца магчымасць самастойна арганізоўваць унутраны кантроль за апрацоўкай персанальных дадзеных або перадаваць яго спецыялізаваным арганізацыям, а для холдынгаў — кіруючым кампаніям.
Дакумент таксама ўзмацняе абарону персанальных дадзеных пры выкарыстанні відэаназірання, аўдыязапісу і аўтаматызаванай апрацоўкі інфармацыі. Паводле яго, забараняецца з дапамогай камер сачыць за канкрэтнымі супрацоўнікамі, весці ўлік працоўнага часу, кантраляваць працоўную дысцыпліну для ацэнкі эфектыўнасці супрацоўнікаў. Захоўваць запісы павінны не больш за 30 дзён.
У Беларусі хочуць забараніць рэпетытарам працаваць, пакуль яны не ўнясуцца ў спецыяльны рэестр. Каб абараніць вашых дзяцей ад настаўнікаў-«экстрэмістаў»
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.