Цукерберг: масавых звальненняў у Meta больш не будзе. Пакуль
Кіраўнік Meta заявіў супрацоўнікам, што да канца года новых масавых скарачэнняў не чакаецца, але кампанія працягне перабудоўвацца вакол штучнага інтэлекту. Пра гэта паведамляюць крыніцы The New York Times.
Кіраўнік Meta заявіў супрацоўнікам, што да канца года новых масавых скарачэнняў не чакаецца, але кампанія працягне перабудоўвацца вакол штучнага інтэлекту. Пра гэта паведамляюць крыніцы The New York Times.
Раней Meta звольніла каля 8000 супрацоўнікаў — прыкладна 10% штату — і адначасова перавяла яшчэ 7000 чалавек на новыя ШІ-напрамкі. Супрацоўнікаў папярэдзілі пра звальненні, якія рыхтуюцца, яшчэ ў красавіку, а самі скарачэнні пачаліся 20 мая.
Лісты першымі атрымалі працаўнікі ў Сінгапуры, затым — супрацоўнікі ў Вялікабрытаніі, ЗША ды іншых краінах. Meta загадзя папрасіла людзей працаваць з дому ў дзень скарачэнняў.
У лісце супрацоўнікам Цукерберг падзякаваў звольненым за працу і зноў падкрэсліў стаўку кампаніі на ШІ. «Поспех не гарантаваны. ШІ — найважнейшая тэхналогія нашага жыцця», — напісаў ён. Паводле кіраўніка Meta, кампаніі, якія стануць лідарамі ў ШІ, «вызначаць наступнае пакаленне».
Пры гэтым маральны клімат унутры Meta застаецца напружаным. Паводле дадзеных выдання, супрацоўнікі спрабавалі зразумець, каго з калег звольнілі, правяраючы карпаратыўную базу. Частка працаўнікоў загадзя забірала з офісаў зарадкі і бясплатныя снэкі на выпадак, калі да канца тыдня яны страцяць доступ да працоўнага месца.
Дадатковае незадавальненне выклікала праграма адсочвання дадзеных супрацоўнікаў для навучання ШІ. Паводле дадзеных Reuters, Meta ўсталявала ПЗ, якое можа збіраць дадзеныя пра дзеянні працаўнікоў на карпаратыўных прыладах і ў дадатках, у тым клікі, націскі клавіш і рухі мышы. Больш за тысячу супрацоўнікаў падпісалі петыцыю супраць гэтай праграмы.
На мінулым тыдні тэхнічны дырэктар Meta Эндру Босўарт прызнаў трывогу ўнутры кампаніі. The New York Times піша, што на сустрэчы з супрацоўнікамі ён сказаў, што «велізная колькасць працаўнікоў перажывае за сваю будучыню» і дадаў: «Усё дрэнна. Я не буду спрабаваць гэта падхарошваць».
Meta паралельна фарміруе новую каманду Applied A.I. and Engineering пад кіраўніцтвам віцэ-прэзідэнта па інжынерыі Махера Сабы. У яе ўжо перавялі каля 2000 супрацоўнікаў. Каманда будзе выкарыстоўваць дадзеныя, сабраныя праграмай адсочвання, для стварэння ШІ-інструментаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.