Цукерберг настолькі не цікавіўся, чым займаецца яго кампанія, што не зразумеў, за які «прарыў» яго аднойчы пахваліў кіраўнік Google
Цяпер Meta вельмі актыўна працуе над тэхналогіяй штучнага інтэлекту, але так было не заўсёды. У 2021 годзе Марк Цукерберг сустрэўся з Сундарам Пічаі на канферэнцыі інвестбанка Allen & Co. У часе гутаркі гендырэктар Google выказаў захапленне нейкім прарывам Facebook у галіне АІ. Але Цукерберг нават не зразумеў, аб якім менавіта дасягненні яго кампаніі ішла гаворка, распавялі крыніцы Bloomberg.
Пасля той сустрэчы Цукерберг пачаў цікавіцца АІ і запытаў даклад аб найноўшых распрацоўках сваёй кампаніі ў гэтай сферы. Па словах былога віцэ-прэзідэнта Meta па АІ Джэрома Песенці, з тых часоў Цукерберг «значна больш прапампаваўся» ў тэме.
У мінулым Цукерберг быў больш засяроджаны на іншых напрамках дзейнасці свайго стварэння. У 2019 годзе тады яшчэ Facebook была цалкам пагружаная ў запуск уласнай крыптавалюты Libra. Аднак праз рэгулятарныя перашкоды праект заглух.
Пасля гэтага прадпрымальнік з галавой сышоў у метавёрс. Новы курс адбіўся ў новай назве кампаніі, якая ў кастрычніку 2021 года стала Meta, але пакуль аддачы не прынёс. Затое падраздзяленне праектаў віртуальнай і дапоўненай рэальнасці прынесла ёй страты на дзясяткі мільярдаў долараў.
Цяпер Цукерберг пераарыентаваў кампанію на АІ. Гаворачы ў мінулым годзе аб інвестыцыях на 2024-ы, ён адзначаў, што прыярытэтнай будзе менавіта гэтая сфера ў плане інжынерных і вылічальных рэсурсаў. «Мы працягнем зніжаць прыярытэт шэрага праектаў, не звязаных з АІ, па ўсёй кампаніі і пераводзіць людзей на працу над АІ», — заяўляў ён.
Цяпер Meta сапраўды з’яўляецца адным з лідараў у сферы АІ. Яна выступае за адкрыты падыход да АІ-распрацовак і выкладвае ў адкрыты доступ многія са сваіх.
Читать на dev.by