Цукерберг раскрытыкаваў канкурэнтаў з закрытым зыходным кодам, якія спрабуюць «стварыць Бога» з АІ

Кіраўнік Meta раскрытыкаваў у інтэрв’ю канкурэнтаў-распрацоўшчыкаў АІ, а таксама паразважаў пра будучыню VR-тэхналогій. Цукерберг лічыць, што чалавеку няма чаго ўжыўляць у мозг нейрачып — дастаткова бранзалета на руцэ.

Пакінуць каментарый

«Я не думаю, што тэхналогія штучнага інтэлекту — гэта рэч, якую варта захоўваць у сакрэце, і што адная кампанія можа выкарыстоўваць яе для стварэння любога цэнтральнага, адзінага прадукту, які яна распрацоўвае. Я лічу даволі нечаканым, калі людзі ў індустрыі высокіх тэхналогій кажуць пра стварэнне „адзінага сапраўднага АІ“. Гэта амаль як калі б яны думалі, што ствараюць Бога або штосьці ў гэтым родзе. Гэта проста не тое, што мы робім», — заявіў Цукерберг.

На думку кіраўніка Meta, распрацоўшчыкі АІ часта думаюць, што ствараюць «адзіна верную рэч для будучыні». Аднак «на тэлефонах карыстальнікаў не было адной праграмы, якой яны карысталіся б. Няма аднаго стваральніка, ад якога людзі хацелі б атрымліваць увесь свой кантэнт. Няма ні аднаго бізнэсу, у якога людзі хацелі б купляць усё запар», — сказаў на заканчэнне ён. Цукерберг упэўнены, што неабходна стварыць мноства розных АІ, якія адлюстроўвалі б розныя інтарэсы людзей.

Таксама ў інтэрв’ю бізнэсмен расказаў аб працы над акулярамі Ray-Ban Meta і заявіў, што ў будучыні магчымы пераход да цалкам галаграфічных дысплэяў на прыладах. «Я сапраўды лічу, што з камерамі, мікрафонам, дынамікамі і магчымасцю ствараць мультымадальны штучны інтэлект можна дамагчыся выдатных вынікаў яшчэ да таго, як на гэтых акулярах з’явіцца які-небудзь дысплэй», — адзначыў ён.

Паводле слоў Цукерберга, у рамках канвергенцыі з’явяцца тры розныя прадукты: «разумныя акуляры» без дысплэяў, дысплэі з падсветкай і цалкам галаграфічныя дысплэі.  У рэшце рэшт, сказаў ён, замест нейронавых інтэрфейсаў, падключаных да мозга, людзі маглі б аднойчы насіць бранзалет, які ўлоўліваў бы сігналы, што паступаюць ад мозга і перадаюцца праз іх руку. Гэта дазволіла б ім узаемадзейнічаць з нейронным інтэрфейсам, ледзь рухаючы рукой.

Аднак Цукерберг папярэдзіў, што падобныя сродкі ўводу і выкарыстання штучнага інтэлекту могуць не адразу замяніць смартфоны. «Я не думаю, што ў гісторыі тэхналогій з’яўленне новай платформы азначае, што людзі цалкам перастаюць карыстацца старымі прыладамі. Проста вы карыстаецеся імі менш», — сказаў ён. Напрыклад, цяпер людзі выкарыстоўваюць смартфоны для выканання тых дзеянняў, якія яны, магчыма, выконвалі на сваіх камп’ютарах 10-15 гадоў таму. «Я думаю, што тое ж самае адбудзецца і з акулярамі», — дадаў бізнэсовец.

Instagram тэсціруе АІ-аватары для камунікацыі з падпісантамі
Па тэме
Instagram тэсціруе АІ-аватары для камунікацыі з падпісантамі
Apple адмовілася ад АІ-супрацоўніцтва з Meta праз праблемы з канфідэнцыйнасцю
Па тэме
Apple адмовілася ад АІ-супрацоўніцтва з Meta праз праблемы з канфідэнцыйнасцю
Meta маркіруе сапраўдныя фатаграфіі пазнакай «Зроблена АІ»
Па тэме
Meta маркіруе сапраўдныя фатаграфіі пазнакай «Зроблена АІ»

Читать на dev.by