Бойся АІ: Цукербергу і Альтману даслалі пальчаткі з шасцю пальцамі
Карыстальнікам генератараў выяў вядома, што АІ-мадэлі часта памыляюцца або ствараюць абсурдныя карцінкі. Кантроль над тэхналогіяй АІ — дагэтуль вельмі спрэчная тэма для індустрыі.

Фінскі стартап Saidot арганізаваў піяр-кампанію па папярэджанні аб рызыках штучнага інтэлекту. Кампанія адправіла рознакаляровыя пальчаткі з шасцю пальцамі гендырэктару OpenAI Сэму Альтмана, старшыні Еўракамісіі Урсуле фон дэр Ляен, акторцы Скарлет Ёхансан і кіраўніку Meta Марку Цукербергу.
Таксама пальчаткі дасталіся кіраўнікам кампаній Hugging Face і Klarna, прэм’ер-міністру Вялікабрытаніі Кіру Стармеру, тэхнічнаму камісару ЕС Хене Віркунен, эксперту па АІ Рышы Бамасані. Стартап параіў ім асцерагацца прадузятых вынікаў, парушэння аўтарскага права і дэзынфармацыі.
«Штучны інтэлект развіваецца так хутка, што ніхто не можа ў поўнай меры прадбачыць яго наступствы і рызыкі, якія ўзнікаюць. Вось чаму мы хочам расказаць як пра крокі, якія былі зробленыя для гарантавання бяспечнейшага АІ, так і пра некаторыя захады, якія варта зрабіць», — заявіла тэхнічная дырэктарка Saidot Віра Сіванен.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.