«Цяпер лепшы за Signal»: Apple абараніла iMessage ад будучых квантавых атак
Кампанія паказала новы пратакол бяспекі PQ3, які будзе выкарыстоўвацца па змаўчанні ў iOS 17.4, macOS Sonoma 14.4 і watchOS 10.4.

Асаблівасць PQ3 — гэта абарона ад складаных хакерскіх нападаў з выкарыстаннем квантавых камп’ютараў. Цяпер такія атакі не выкарыстоўваюцца, але кампанія вырашыла загадзя падрыхтавацца да магчымых спроб узлому месенджара і іншых праграм. Сярод спецыялістаў існуе асцярога, што неўзабаве можа здарыцца «квантавы армагедон» бяспекі, калі такія камп’ютары стануць настолькі магутнымі, што лёгка змогуць узломваць любую кіберабарону.
Эксперты мяркуюць, што зламыснікі могуць захаваць зашыфраваныя даныя сёння і выкарыстоўваць іх у будучыні, калі квантавыя камп’ютары стануць больш даступнымі і будуць здольныя расшыфраваць гэтую інфармацыю. Apple падкрэсліла, што не проста замяніла існы алгарытм новым, а перапісала ўвесь крыптаграфічны пратакол iMessage з нуля. Кампанія абвясціла яго самым абароненым месенджарам у свеце.
Распрацоўшчык лічыць, што PQ3 «мае самыя надзейныя ахоўныя ўласцівасці сярод усіх буйнамаштабных пратаколаў абмену паведамленнямі ў свеце», і абганяе па бяспецы папулярнага канкурэнта Signal.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.