Twitter блакуе журналістаў, якія пішуць пра Маска і крытыкуюць яго
Акаўнты некалькіх аўтарытэтных журналістаў вядомых выданняў у Twitter учора выявіліся заблакаванымі, паведамляе Insider. Напярэдадні яны пісалі пра новага ўладальніка сацсеткі Ілана Маска і яго дзейнасць у новай ролі.
Акаўнты некалькіх аўтарытэтных журналістаў вядомых выданняў у Twitter учора выявіліся заблакаванымі, паведамляе Insider. Напярэдадні яны пісалі пра новага ўладальніка сацсеткі Ілана Маска і яго дзейнасць у новай ролі.
Сярод іх — журналісты CNN, Washington Post, Independent, The Intercept, New York Times і яшчэ шэраг рэпарцёраў, якія асвятлялі тэму тэхналогій у цэлым і Twitter у прыватнасці. У тым ліку апошнія блакіроўкі.
Некаторыя з іх так і не ведаюць, за што раптам атрымалі пажыццёвы бан — ніякіх тлумачэнняў ад Twitter не было. Іх уліковыя запісы абмежаваныя чытаннем, а рабіць публікацыі і адпраўляць асабістыя паведамленні яны не могуць.
Раней сацсетка заблакавала акаўнты Джэка Суіні — 20-гадовага студэнта, які адсочваў перамяшчэнні прыватных самалётаў знакамітасцей, уключна з Маскам. Учора сацсетка абнавіла правілы карыстання, дадаўшы забарону на публікацыю месцазнаходжання іншых людзей у рэальным часе.
Маск заблакаваў Twitter-акаўнт, які трэкае яго пералёты. Падаў у суд на аўтара
Крыху пазней Маск даў зразумець, што блакаванне журналістаў было звязанае з блакаваннямі акаўнтаў Суіні. Ён заявіў, што каля паловы заблакаваных журналістаў посцілі спасылкі на самалётныя акаўнты, і дадаў, што правілы адзіныя для ўсіх.
Same doxxing rules apply to «journalists» as to everyone else
Перад банам некаторыя журналісты пісалі пра @ElonJet і пра тое, што дзейнасць акаўнтаў працягваецца на Mastodon — пляцоўцы, якая пазіцыянуе сябе як альтэрнатыву Twitter. Дарэчы, акаўнт Mastodon у Twitter учора таксама быў забанены.
Пры гэтым адзін з журналістаў кажа, што перад банам нічога не посціў і нават не рэпосціў пра ўсю гісторыю з Суіні або што-небудзь, што парушала б чужую інтэлектуальную ўласнасць. Але прызнае, што незадоўга да гэтага дазволіў сабе крытыку ў адрас Маска. Журналіст лічыць, што прычына якраз у гэтым — і што гэта тлумачыць, чаму Twitter ніяк не аргументаваў сваіх дзеянняў.
Пры гэтым сам Маск, які называе сябе абаронцам свабоды слова, кажа, што зусім не супраць крытыкі. Але супраць распаўсюджвання звестак пра яго месцазнаходжанне — якія, наогул, знаходзяцца ў адкрытым доступе і якія вельмі лёгка знайсці. Напрыклад, праз сэрвіс ADSBexchange — але Twitter ужо паспеў заблакаваць і яго акаўнт.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Гуляць дык гуляць