Twitter будзе шыфраваць паведамленні і дадасць галасавыя і відэазванкі
Раней Маск заявіў пра планы ператварыць Twitter у суперпраграму, якая аб’яднае многія функцыі, накшталт WeChat.
Паводле даных Reuters, платформа атрымае магчымасць абмену зашыфраванымі паведамленнямі, а таксама ажыццяўлення галасавых і відэазванкоў без выкарыстання тэлефоннага нумара. «Неўзабаве вы зможаце звяртацца ў галасавым чаце або праз відэа да любога карыстальніка платформы, можна будзе размаўляць з людзьмі па ўсім свеце без раскрыцця ўласнага тэлефоннага нумара», — заявіў бізнэсовец.
Маск не ўдакладніў, ці будуць шыфравацца галасавыя і відэазванкі. Раней адміністрацыя сацсеткі аб’явіла пра намер пераводзіць у архіў змесціва старонак, якімі ўладальнікі не карысталіся на працягу некалькіх гадоў. Калі карыстальнік не наведвае свайго рахунку хаця б адзін раз на трыццаць дзён, той можа быць прызнаны неактыўным і быць выдаленым.
Читать на dev.by