Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Twitter пачне выдаляць акаўнты і адбіраць нікнэймы ў неактыўных карыстальнікаў

Уладальнік Twitter Ілан Маск заявіў, што сацсетка будзе выдаляць акаўнты, карыстальнікі якіх ужо некалькі гадоў не выяўлялі актыўнасці.

1 каментарый

Уладальнік Twitter Ілан Маск заявіў, што сацсетка будзе выдаляць акаўнты, карыстальнікі якіх ужо некалькі гадоў не выяўлялі актыўнасці.

Ён дадаў, што ў сувязі з гэтым у карыстальнікаў платформы можа ўпасці колькасць падпісчыкаў.

Таксама бізнэсовец патлумачыў, што змесціва спячых акаўнтаў будуць не выдаляць, а «архіваваць».

Якімі будуць маштабы чысткі, Маск не ўдакладніў — як і тое, колькі часу мусіць бяздзейнічаць акаўнт, каб патрапіць у зону рызыкі, і ці можна будзе аднавіць яго.

Такую меру Маск растлумачыў неабходнасцю вызваліць занятыя нікнэймы, якія не выкарыстоўваюцца.

Згодна з цяперашняй палітыкай Twitter карыстальнікам трэба ўваходзіць ва ўліковы запіс хаця б раз на месяц, каб яе не выдалілі назаўжды. Аднак юзернэймы (якія пачынаюцца з @) звычайна не робяцца даступнымі іншым карыстальнікам.

Маск скараціў амаль 90% штату Twitter
Маск скараціў амаль 90% штату Twitter
Па тэме
Маск скараціў амаль 90% штату Twitter

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

-1

Вот это правильно. Так все должны делать. Все соцсети должны всех поудалять, друзей превратить во врагов. Вот тогда будет толк.

А то что это такое. Сидят пассивно читают. Нет уж, леменги должны сутками твитить, рекламировать всякую чушь и т.д.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 10 мая 2023, 15:04