Twitter упаў мінулага тыдня праз супрацоўніка, які выпадкова знёс даныя — а праз звальненні няма каму было чыніць
Мінулай серады ў Twitter адбыўся буйны збой — карыстальнікі не маглі твіціць і адпраўляць асабістыя паведамленні. Як выявілася, вінаваты быў супрацоўнік, які памылкова выдаліў крытычныя даныя з унутранага сэрвісу, піша Platformer.
Мінулай серады ў Twitter адбыўся буйны збой — карыстальнікі не маглі твіціць і адпраўляць асабістыя паведамленні. Як выявілася, вінаваты быў супрацоўнік, які памылкова выдаліў крытычныя даныя з унутранага сэрвісу, піша Platformer.
Пры спробе напісаць і рэпоснуць твіт карыстальнікі атрымлівалі паведамленне аб тым, што яны перавысілі дзённае абмежаванне (2400 пастоў), нават калі таго дня наогул нічога не публікавалі. Дзеля ліквідацыі збою новы ўладальнік сацсеткі Ілан Маск заклікаў інжынераў прыпыніць працу над новымі функцыямі.
Выдаленыя даныя і былі звязаныя з гэтымі лімітамі. А каманда, якая забяспечвала працу сэрвісу, пакінула кампанію ў лістападзе.
Таго месяца Маск выставіў супрацоўнікам ультыматум з патрабаваннем працаваць яшчэ старанней і даўжэй, калі яны хочуць застацца ў «Twitter 2.0».
Ад моманту куплі Маскам штат кампаніі паменшыўся з 7500 да 2300 (паводле даных Маска) супрацоўнікаў. Акрамя гэтага, ён заняўся радыкальным скарачэннем выдаткаў сацсеткі: напрыклад, не аплачваючы арэнды офісаў і паслуг падрадчыкаў.
Збой пракаментаваў сузаснавальнік Twitter Джэк Дорсі. У адказ на адное з паведамленняў у Snort ён пажартаваў, што раней менавіта Twitter быў тым месцам, куды людзі ішлі абмяркоўваць сэрвісы, якія ўпалі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.