У 14 айцішнікаў у заначцы знайшоўся мільён+ долараў
Багата ў каго з айцішнікаў атрымліваецца адкладаць ад 20 да 50% гадавых даходаў. Даведаліся, якія заначкі яны назбіралі.
Падрабязней пра ўдзельнікаў
- Developer (software engineer) — 47,2%
- QA Specialist — 8,1%
- Team Lead/Tech Lead — 7,6%
- QA Automation Engineer — 5,3%
- DevOps Engineer — 3,8%
- Project Manager — 3,1%
- Business Analyst — 2,9%
- Другое — 2,5%
- Architect — 1,1%
- Head of Department — 2,1%
- Marketing Specialist — 1,8%
- Data Scientist — 1,5%
- Designer — 1,4%
- HR Specialist/Recruiter — 1,3%
- C-Level — 1,2%
- System Administrator — 1,2%
- UI/UX Designer — 1,1%
- Product Manager/Product Owner — 1,0%
- Delivery Manager — 0,8%
- Support Specialist — 0,8%
- DataBase/Administrator — 0,8%
- Resource Manager — 0,7%
- Account Manager — 0,6%
- Sales/Business Development Manager — 0,6%
- System Analyst — 0,4%
- Technical Writer — 0,3%
- Copywriter — 0,1%
- PR Specialist/Manager — 0,1%
Прафесійны ўзровень
- Middle — 40,0%
- Senior — 32,2%
- Lead — 12,9%
- Junior — 11,9%
- С-уровень — 0,2%
- N/A — 0,6%
- Другой — 0,4%
Большасць айцішнікаў (23%) маюць «падушку бяспекі» ў памеры да 20 тысяч долараў.
На другім месцы спецыялісты з ІТ са сціплейшай заначкай — да 5 тысяч долараў (18,2%). 12,5% рэспандэнтаў ацанілі сваю «падушку бяспекі» ў 100 тысяч долараў.
6% айцішнікаў не змаглі ацаніць свае накапленні.
Адразу 14 рэспандэнтаў паведамілі, што з’яўляюцца доларавымі мільянерамі. Падчас анкетавання ў лістападзе мінулага года толькі ў 8 чалавек аказалася не менш за мільён долараў.
Паглядзелі, кім з’яўляюцца мільянеры. Мы не можам пацвердзіць дакладнасць звестак пра накапленні, таму склалі партрэт багатых айцішнікаў на аснове інфармацыі, названай рэспандэнтамі ў анкетах.
- 6 з 14 пазначылі, што жывуць у Беларусі. Іншыя лакацыі — Польшча, Літва, Турцыя, Грузія, Італія, Нідэрланды.
- Палова працуе ў ІТ 10+ гадоў.
- Сярод мільянераў ёсць распрацоўшчыкі, C-Level, Head of Department, цімлід, дызайнер, прадукт-менеджар.
- Траціна — сеньёры. Таксама ёсць мідлы і ліды. Адзін рэспандэнт пазначыў, што з’яўляецца джунам. Калі інфармацыя пра яго фінансавы стан дакладная, то можна меркаваць, што свой капітал ён назбіраў да прыходу ў ІТ-сектар.
- 12 айцішнікаў паведамілі, што ў іх у заначцы больш за мільён долараў, у дваіх — больш за 5 мільёнаў.
- Частка трымае грошы ў банках (у беларускіх і замежных) і «пад падушкай».
- Большасць адкладае 50%+ даходаў, лічыць за лепшае рабіць накапленні ў доларах.
- 9 рэспандэнтаў інвестуюць свае ашчаджанні. Асноўныя інструменты — акцыі прадпрыемстваў і крыптавалюты.
Читать на dev.by