У Android 16 новы дызайн: яшчэ больш кастомных тэм, колераў і шрыфтоў
Напярэдадні Google I/O кампанія правяла Android Show, на якім прэзентавала новую мову дызайну Material 3 Expressive для Android і Wear OS. Гэта адно з найбуйнейшых абнаўленняў дызайну з часоў Material You, які дэбютаваў разам з Android 12 у 2021 годзе.
Material 3 Expressive уводзіць новыя анімацыі, што робяць узаемадзеянне з сістэмай больш дынамічным. Напрыклад, пры адхіленні апавяшчэння запускаецца анімацыя з тактыльным водгукам. Падобныя эфекты ўжываюцца да розных дзеянняў, такіх як закрыццё праграм на экране, рэгуляванне гучнасці або апусканне панэлі апавяшчэнняў.
Абнаўленне ўключае палепшаныя дынамічныя каляровыя тэмы і новую тыпаграфіку, што дазваляе карыстальнікам яшчэ глыбей персаналізаваць свае прылады. Гэтыя налады будуць ужывацца да аплікацый Google, такіх як Google Photos, Gmail і Fitbit. Карыстальнікі таксама змогуць змяняць хуткія налады, дадаючы дзеянні, якія часта выкарыстоўваюцца, напрыклад, ліхтарык або рэжым «Не турбаваць».
Sorry, your browser doesn’t support embedded videos, but don’t worry, you can download it and watch it with your favorite video player!
Новая функцыя Live Updates, аналагічная Live Activities ад Apple, дазваляе адсочваць прагрэс працы праграм у рэжыме рэальнага часу проста на галоўным або на экране блакіроўкі. Напрыклад, карыстальнікі змогуць сачыць за статусам замовы Uber Eats без неабходнасці адкрываць аплікацыю. Функцыя з’явіцца ў некаторых праграмах дастаўкі, райдшэрынгу і навігацыі пазней у гэтым годзе на Android 16, пачынаючы з прылад Pixel.
Sorry, your browser doesn’t support embedded videos, but don’t worry, you can download it and watch it with your favorite video player!
Для Wear OS 6 дызайн адаптаваны пад круглыя дысплеі смарт-гадзіннікаў з плаўнымі анімацыямі пракруткі і эфектам глыбіні. Дынамічная каляровая тэма цяпер распаўсюджваецца на ўсю сістэму, сінхранізуючыся з абраным цыферблатам. Google таксама аптымізавала паўсядзённыя ўзаемадзеянні, такія як выкарыстанне PIN-кода або кіраванне медыя, з больш плаўнымі пераходамі і адчувальнай тактыльнай сувяззю.
Акрамя таго, Google абвясціла пра ўмацаванне мер бяспекі для Android. Каб змагацца з махлярствам, Android будзе блакаваць першую загрузку старонніх праграм падчас званкоў з невядомых нумароў. Новая функцыя, якая праходзіць тэставанне ў Вялікабрытаніі з банкаўскімі праграмамі, такімі як Revolut і Monzo, паказвае папярэджанне і прапануе завяршыць званок, калі карыстальнік спрабуе адкрыць банкаўскую праграму падчас размовы з невядомым кантактам. Гэтая функцыя будзе даступная на Android 11 і пазнейшых версіях.
Читать на dev.by