Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

У Беларусі будуць рыхтаваць краўд-тэхнолагаў

Пакінуць каментарый
У Беларусі будуць рыхтаваць краўд-тэхнолагаў

У Беларусі распачаўся набор на ўнікальную навучальную праграму «Краўд-тэхнолаг». «Упершыню ў СНД» будуць навучаць не толькі рэалізацыі праектаў, але і развіццю платформаў. Арганізатарам выступае першая беларуская краўд-платформа для рэалізацыі праектаў Talaka.by, паведамляюць у прэс-службе праекту.

Чытаць далей

Яўген Клішэвіч. Фота: talaka.by

Двухмесячная праграма складаецца з васьмі этапаў, кожны з якіх мае тэарытычную і практычную часткі. На наступны этап пераходзяць толькі тыя, хто якасна выканаў практычнае заданне. Арганізатары чакаюць, што ўдзельнікі праграмы будуць выдаткоўваць на навучанне не меней 20 гадзін на тыдзень. Вочная лекцыйна-семінарская частка будзе праходзіць па выходных у Мінску.

Аўтарам і вядучым курса «Краўд-тэхнолаг» стане заснавальнік і кіраўнік Talaka Яўген Клішэвіч. У выкладанні таксама возьмуць удзел «запрошаныя трэнеры і паспяховыя краўдфандэры».

«Мы лічым, што краўд-тэхналогіі дапамогуць не толькі развіваць краіну знутры, але і ўключаць Беларусь у глабальны сусветны кантэкст. Замежныя ініцыятывы стануць болей бачныя для беларусаў, а беларускія — для іншых краінаў. Для гэтага і неабходна рыхтаваць спецыялістаў, якія разам з намі будуць развіваць як Talaka.by, так і сферу краўд-тэхналогій у Беларусі», — адзначыў Яўген Клішэвіч.

Арганізатары навучальнага курса падкрэсліваюць, што акрамя калектыўнага фінансавання праектаў (краўдфандынгу) краўд-тэхналогіі таксама ўключаюць ў сябе і іншыя механізмы прыцягвання шырокага кола людзей для вырашэння пэўнай задачы. Напрыклад, Talaka.by — гэта яшчэ і пошук удзельнікаў у каманду, прывабліванне зацікаўленых экспертаў і доступ да рэсурсаў. Але існуюць і іншыя накірункі: калектыўнае інвеставанне, рэйтынгаванне, вырашэнне вынаходніцкіх задачаў і іншыя.

Як сцвяржаюць у Talaka.by, новая навучальная праграма дапаможа знайсці і падрыхтаваць людзей у каманду платформы, каб працягваць актыўна развівацца: у 2017 годзе праект плануе выйсці ў іншыя краіны. На сёння да платформы, якая ўяўляе сабой лічбавы акселератар, далучылася 24 тысячы чалавек, 1000 праектаў рэалізуецца, а болей за 200 праектаў, што збіралі сродкі, прыцягнулі болей за 350 тысяч рублей.

Першы занятак курса «Краўд-тэхнолаг» адбудзецца 8-га студзеня. Для падачы заяўкі на ўдзел неабходна зрабіць сімвалічны ўнёсак (2 рублі).

Чытайце таксама
«Сэнсаў ШІ не стварае»: як беларуская мова стала шчытом ад нейрасетак, а папера — новай раскошай
«Сэнсаў ШІ не стварае»: як беларуская мова стала шчытом ад нейрасетак, а папера — новай раскошай
«Сэнсаў ШІ не стварае»: як беларуская мова стала шчытом ад нейрасетак, а папера — новай раскошай
Amazon захлынаецца ў генераваным смецці, кнігі-галюцынацыі пагражаюць чытачам атручваннем, а ілюстратары, перакладчыкі і дыктары масава губляюць працу. У свеце, дзе тэкст каштуе танней за электрычнасць, права на «жывое» аўтарства робіцца элітарным. Мы пагутарылі з Gutenberg Publisher пра тое, чаму «human-made» — гэта новы прэміум і як беларуская мова стала натуральным фільтрам ад нейрасетак.
1 каментарый
Распрацоўшчык слотаў у Мінску звольніў творчую каманду? (У асноўным тых, хто за мяжой)
Распрацоўшчык слотаў у Мінску звольніў творчую каманду? (У асноўным тых, хто за мяжой)
Распрацоўшчык слотаў у Мінску звольніў творчую каманду? (У асноўным тых, хто за мяжой)
Скарачэнне магло закрануць тых, хто працаваў з-за мяжы.
4 каментарыя
Вялікабрытанія ўводзіць электронныя візы. Вось што зменіцца для беларусаў
Вялікабрытанія ўводзіць электронныя візы. Вось што зменіцца для беларусаў
Вялікабрытанія ўводзіць электронныя візы. Вось што зменіцца для беларусаў
З лічбавымі асістэнтамі і арыентацыяй на практыку. У Мінадукацыі распавялі, як навучаюць пакаленне Альфа

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.