У Беларусі выпісалі першы штраф за дрэнную сувязь
У Беларусі ўпершыню пакаралі мабільнага аператара за незадавальняльную якасць сувязі. Пра гэта ў эфіры дзяржаўнага тэлебачання распавёў першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Павел Ткач.

Паводле яго, патрабаванні да якасці сувязі ўрад зацвердзіў яшчэ 31 снежня мінулага года, а сёлета ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях былі ўнесены адпаведныя папраўкі.
На мінулы год перад аператарамі сувязі стаяла абавязковая задача забяспечыць пакрыццё трас класа М з адпаведнымі параметрамі па пакрыцці і хуткасці інтэрнэту.
«Адзін з нашых аператараў, на жаль, паводле заключэння Беларускай дзяржаўнай інспекцыі ў электрасувязі, не выканаў гэтыя патрабаванні», — адзначыў Ткач. Назву аператара ён не агучыў.
Намеснік міністра дадаў, што гэта першы падобны выпадак.
Штраф склаў 100 базавых велічынь (4500 рублёў). Кампанія абавязана ліквідаваць парушэнні да канца бягучага года, інакш матэрыялы будуць перададзены ў суд паўторна, за чым паследуе новы штраф. І так будзе да таго часу, пакуль аператар усё не выправіць.

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.