У беларускіх аўташколах будзе ў 1,5 разы больш практыкі і сімулятары
У Беларусі карэктуюцца адзіныя праграмы падрыхтоўкі кіроўцаў, піша БЕЛТА са словаў прадстаўніка Міністэрства транспарту і камунікацый Андрэя Гладкага.
У Беларусі карэктуюцца адзіныя праграмы падрыхтоўкі кіроўцаў, піша БЕЛТА са словаў прадстаўніка Міністэрства транспарту і камунікацый Андрэя Гладкага.
У Беларусі карэктуюцца адзіныя праграмы падрыхтоўкі кіроўцаў, піша БЕЛТА са словаў прадстаўніка Міністэрства транспарту і камунікацый Андрэя Гладкага.
Начальнік упраўлення аўтамабільнага і гарадскога пасажырскага транспарту Мінтрансу растлумачыў, што ў Беларусі рэалізуюць меры ў павышэнні якасці падрыхтоўкі кіроўцаў, зацверджаныя ўрадам. Гэта прадугледжвае ўнясенне змяненняў у дзяржстандарты і адзіныя праграмы.
«Мы захоўваем колькасць гадзін навучання, але павялічваем колькасць гадзінаў на практычнае кіраванне», — адзначыў Гладкі.
Паводле плану — з 50 да 70 гадзін. Таксама пашыраюцца магчымасці выкарыстання сучасных тэхналогій, у тым ліку сімулятараў, праграмных прадуктаў. У Мінтрансе разлічваюць, што дзякуючы гэтаму пачаткоўцы-кіроўцы будуць адказней паводзіць сябе на дарогах.
У стандартах на паслугі ў падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі кіроўцаў ужо замацавана, што вучэбны транспартны сродак павінен быць абсталяваны сістэмамі відэа- і аўдыяфіксацыі. Аналагічныя падыходы дзейнічаюць і пры перавозках аўтамабілямі-таксі. Прычым фіксацыя павінна весціся як па кірунку руху, так і ў салоне аўта.
«Абавязковая патрабаванне — магчымасць аўдыязапісу, каб ацэньваць працэс навучання, пазбягаць канфліктных сітуацый навучэнцаў з інструктарам. Прадугледжана, што відэа і аўдыё павінны захоўвацца на працягу аднаго месяца», — адзначыў Гладкі.
Ён дадаў, што відэарэгістратары ў таксі дазволілі вырашыць шмат спрэчных пытанняў і павысіць дысцыпліну — такі ж вынік у ведамстве хочуць атрымаць у дачыненні да курсантаў аўташкол.
Акрамя таго, паводле правілаў, якія уступаюць у сілу 1 студзеня 2027 года, на тэматычным кантролі і практычным экзамене будзе праводзіцца відэафіксацыя. Відэарэгістратар будзе ўсталёўвацца на ўнутранай паверхні ветравога шкла і весці аўдыё- і відэазапіс дарожнай абстаноўкі з указаннем часу і даты, запіс дзеянняў навучэнца і інструктара, іх галасоў. Запісы будуць захоўвацца ў аўташколе шэсць месяцаў.



Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.