У беларусаў мінус адна магчымасць атрымаць шэнген

Генеральнае консульства Іспаніі ў Маскве прыпыніла выдачу шэнгенскіх віз. Многія беларусы афармлялі іх менавіта там.

Пакінуць каментарый

«Паважаныя заяўнікі! Звяртаем вашу ўвагу, што па тэхнічных прычынах Генеральнае консульства Іспаніі ў Маскве не будзе прымаць заявы да далейшага паведамлення. Прыносім прабачэнні за нязручнасці», — гаворыцца ў паведамленні на сайце візавага цэнтра BLS.

Прычыны такога рашэння і тэрміны аднаўлення выдачы віз не ўдакладняюцца. Яно можа быць звязана з тым, што ЕС рыхтуе пакет санкцый, у якім плануе ўзмацніць візавую палітыку ў дачыненні да расіян. Сітуацыя для тых, хто ўжо падаў заяўку або збіраўся ў бліжэйшы час, застаецца нявызначанай.

Стала вядома, якія краіны найчасцей выдаюць беларусам шэнгенскія візы. З адной з іх якраз цяпер стала складаней
Па тэме
Стала вядома, якія краіны найчасцей выдаюць беларусам шэнгенскія візы. З адной з іх якраз цяпер стала складаней
З’явіўся «народны рэйтынг» устаноў, дзе ўсё яшчэ можна атрымаць шэнген
Па тэме
З’явіўся «народны рэйтынг» устаноў, дзе ўсё яшчэ можна атрымаць шэнген

Читать на dev.by