Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

У беспілотнага таксі Cruise адабралі ліцэнзію ў Каліфорніі праз пагрозу для жыхароў

Каліфарнійскі Дэпартамент транспартных сродкаў адклікаў дазвол беспілотнага таксі-сэрвісу Cruise, прызнаўшы яго небяспечным для грамадства, піша Insider.

Пакінуць каментарый

Ліцэнзія адкліканая на нявызначаны тэрмін. У ведамстве палічылі, што аўтамабілі Cruise, якая належыць General Motors, «уяўляюць неапраўданую пагрозу грамадскай бяспецы».

Канкрэтных прычын такога рашэння ў Дэпартаменце не ўдакладнілі. Але апошнім часам на дарогах горада адбылося некалькі інцыдэнтаў з удзелам беспілотных аўто Cruise. У адным з іх робатаксі пераехала пешахода, якога збіў іншы кіроўца, і спынілася на ім.

Усяго два месяцы таму ўлады штата далі сэрвісу дабро на пашырэнне дзейнасці ў Сан-Францыска, другім па шчыльнасці насельніцтва горадзе ЗША. У прыватнасці, яму дазволілі працаваць кругласутачна. Гэта было зроблена на фоне пратэстаў, у тым ліку з боку мясцовых паліцэйскіх і пажарных, якія скардзіліся, што робатаксі блакуюць дарогу і перашкаджаюць праезду экстранных службаў.

У Сан-Францыска беспілотнік Cruise пераехаў жанчыну і спыніўся на ёй
У Сан-Францыска беспілотнік Cruise пераехаў жанчыну і спыніўся на ёй 
Па тэме
У Сан-Францыска беспілотнік Cruise пераехаў жанчыну і спыніўся на ёй

У Cruise пацвердзілі, што прыпыняюць працу сэрвісу ў Сан-Францыска. Таксама кампанія супрацоўнічае з рэгулятарамі ў рамках расследавання па здарэнні з пешаходам. А яе інжынеры працуюць над удасканаленнем сістэмы кіравання робатаксі.

Між тым канкурэнт Cruise і дачка Alphabet — Waymo — працягвае працаваць у горадзе. Таксама яе беспілотны сэрвіс перавозкі пасажыраў ужо тры гады прысутнічае ў Фініксе (штат Арызона). У верасні Waymo заяўляла, што яе беспілотныя таксі бяспечнейшыя за жывых кіроўцаў.

Беспілотнікі Cruise заблакавалі дарогу хуткай пацыент загінуў
Беспілотнікі Cruise заблакавалі дарогу хуткай, пацыент загінуў
Па тэме
Беспілотнікі Cruise заблакавалі дарогу хуткай, пацыент загінуў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.