У Сан-Францыска беспілотнік Cruise пераехаў жанчыну і спыніўся на ёй
Жыхарка Сан-Францыска трапіла адразу пад два аўтамабілі ў панядзелак увечары, прычым у адным з іх не было кіроўцы, паведамляе San Francisco Chronicle.

Спачатку жанчыну-пешахода збіла аўто пад кіраваннем чалавека, які паспешліва ўцёк з месца здарэння. Ад сутыкнення яе адкінула пад колы беспілотнага аўтамабіля Cruise, які рухаўся правей. Паводле слоў кампаніі, сістэма рэзка затармазіла, каб знізіць наступствы ўдару.
Каб дастаць пацярпелую, якая крычала ад болю, бо яе нага апынулася прыціснутай да асфальту колам, ратавальнікам прыйшлося падымаць аўто пры дапамозе спецыяльнага абсталявання. Жанчыну шпіталізавалі, яна знаходзіцца ў крытычным стане.
На месцы аварыі застаўся толькі аўтамабіль Cruise, але кіроўцаў або пасажыраў, якія маглі б быць яе відавочцамі, не было. Следству дапамог відэазапіс з камеры беспілотнага аўто. На ім відаць, што жанчына знаходзілася на сярэдзіне пешаходнага пераходу на скрыжаванні ў той момант, калі для абедзвюх машын, якія рухаліся ў адным кірунку, гарэў дазваляльны сігнал святлафора. Паліцыя шукае кіроўцу аўто, якое першым збіла жанчыну.
Робатаксі cruise з’явіліся на дарогах горада на пачатку 2022 года, а ў жніўні кампанія атрымала дабро ўладаў на пашырэнне сэрвісу і выкананне кругласутачных пасажырскіх перавозак без кіроўцаў. Ёй дазволілі выпускаць прыкладна 300 аўто ў начны час і 100 — у дзённы, але неўзабаве, пасля некалькіх аварый з удзелам яе аўтамабіляў, гэтыя лічбы скарацілі ўдвая. Акрамя таго, гараджане скардзяцца, што беспілотнікі ствараюць заторы і перашкаджаюць праезду экстранных службаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.