У чвэрці стартапаў новага набору Y Combinator код на 95% напісаны ШІ

У чвэрці стартапаў акселератара Y Combinator з зімовага набору W25, 95% кодавай базы напісана штучным інтэлектам. Пра гэта распавёў кіраўнічы партнёр акселератара Джарэд Фрыдман у нядаўнім падкасце пра вайб-кодынг.

3 каментарыя

«Не тое каб мы фінансуем купу фаўндараў-нетэхнараў. Усе гэтыя людзі — кампетэнтныя айцішнікі, здольныя ствараць прадукты з нуля. Год таму яны б так і рабілі, але цяпер іх прадукты на 95% піша ШІ», — удакладніў ён.

TechCrunch адзначае, што нягледзячы на зручнасць праграмавання на натуральнай мове, код, згенераваны ШІ, можа ўтрымліваць уразлівасці бяспекі і іншыя памылкі, а таксама правакаваць збоі. Гэта стварае дадатковую нагрузку для распрацоўшчыкаў у выглядзе праверкі і адладкі ШІ-кода.

Генеральны дырэктар Y Combinator Гэры Тан, які таксама ўдзельнічаў у размове, падкрэсліў, што вайб-кодынг не змяншае важнасць праграмісцкіх навыкаў для распрацоўшчыкаў.

«Уявіце, стартап з прадуктам, у якога 95% кода згенеравана ШІ, выходзіць на рынак. Праз год ці два ў яго ўжо 100 мільёнаў карыстальнікаў. Ці ўпадзе ён? Першыя версіі мадэляў, якія разважаюць, не надта добрыя ў адладцы кода. Таму вам трэба глыбей разбірацца ў тым, што адбываецца з прадуктам», — сказаў Тан.

Пры гэтым ён дадаў, што праграмаванне з дапамогай ШІ — гэта не кароткатэрміновая тэндэнцыя, а цяпер ужо — база ў напісанні кода. Распрацоўшчыкі, якія не выкарыстоўваюць ШІ, рызыкуюць апынуцца на ўзбочыне.

Стартапы ў сферы распрацовак на аснове ШІ — улюбёнцы інвестараў. За мінулы год такія кампаніі, як Bolt.new, Codeium, Cursor, Lovable і Magic, прыцягнулі сотні мільёнаў долараў.

Вайб-кодынг: праграмісты прыдумалі, як працаваць, амаль нічога не робячы
Па тэме
Вайб-кодынг: праграмісты прыдумалі, як працаваць, амаль нічога не робячы
CEO Anthropic: ШІ будзе пісаць 90% кода праз паўгода, а праз год — амаль 100%
Па тэме
CEO Anthropic: ШІ будзе пісаць 90% кода праз паўгода, а праз год — амаль 100%

Читать на dev.by