У дзяцей узнікла праблема з харчаваннем з-за забароны смартфонаў у школах

У забароны на мабільныя тэлефоны і смарт-гадзіннікі ў школах знайшоўся нечаканы пабочны эфект, заўважыў партал tochka.by. Дзеці, якім бацькі рабілі віртуальныя карткі для аплаты ежы ў буфетах, зараз не могуць імі карыстацца.

Пакінуць каментарый

Зразумела, што пытанне лёгка вырашаецца выдачай дзіцяці наяўных. Але папяровыя грошы можна страціць або патраціць на «лухту», таму некаторыя бацькі не даюць школьнікам, асабліва ў малодшых класах, кэш на кішэнныя выдаткі. Цяпер ім будуць заводзіць пластыкавыя карткі.

Аплата віртуальнымі карткамі праводзіцца праз модуль NFC, убудаваны ў тэлефон. Яны маюць той жа функцыянал у частцы правядзення фінансавых аперацый, што і звычайныя банкаўскія карткі. Галоўная перавага віртуальных картак у тым, што іх можна атрымаць бясплатна ў большасці банкаў, прычым бясплатны як выпуск, так і абслугоўванне такіх картак. А некаторыя банкі дазваляюць аднаму кліенту заводзіць да 10 такіх картак. Менавіта таму яны папулярныя, у тым ліку ў бацькоў школьнікаў.

Настаўнікам таксама забаранілі карыстацца тэлефонамі на ўроках
Па тэме
Настаўнікам таксама забаранілі карыстацца тэлефонамі на ўроках
У школах бацькоў прымушаюць адпісвацца, калі дзеці прыходзяць без тэлефона
Па тэме
У школах бацькоў прымушаюць адпісвацца, калі дзеці прыходзяць без тэлефона

Читать на dev.by