Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Джэф Безас мае параду для прадпрымальнікаў, вельмі актуальную ў эпоху АІ

Заснавальніка Amazon пастаянна просяць даць прагноз, якім будзе нашая тэхналагічная будучыня. У адным з інтэрв’ю некалькі гадоў таму ён прызнаўся, што лічыць за лепшае разварочваць пытанне на 180 градусаў.

1 каментарый

«Мяне вельмі часта пытаюцца, што зменіцца ў найбліжэйшыя 10 гадоў. Гэта цікавае пытанне, і вельмі распаўсюджанае. Але мяне амаль ніколі не пытаюцца, што не зменіцца ў найбліжэйшыя 10 гадоў. На мой погляд, другое пытанне важнейшае, бо [адказ на яго] дазваляе выбудаваць бізнэс-стратэгію вакол рэчаў, якія застаюцца стабільнымі з цягам часу», — заявіў прадпрымальнік.

Ён растлумачыў гэта на прыкладзе рознічнага бізнэсу Amazon. Паводле яго слоў, пакупнікі хочуць і па-ранейшаму будуць хацець праз 10 гадоў, каб цэны былі нізкімі, дастаўка — хуткай, асартымент — шырокім.

Безас выказвае гэтую ідэю ў розных варыяцыях ўжо шмат гадоў, пачынаючы ад інтэрв’ю ў Harvard Business Review 2007 года. Ягоная парада набывае новае значэнне ў кантэксце буму АІ і ўлівання ў сферу велізарных венчурных інвестыцый, якія пакуль што не даюць шмат аддачы і больш з’яўляюцца стаўкай на доўгатэрміновую перспектыву.

Безас лічыць, што тэхналогія стане неад’емнай часткай нашага свету. «Калі казаць пра генератыўныя АІ, вялікія моўныя мадэлі, пра рэчы накшталт ChatGPT і яе хуткіх пераемнікаў — гэта надзвычай магутныя тэхналогіі, якія найбліжэйшым часам стануць яшчэ магутнейшымі», — казаў Безас у снежаньскім падкасце. Ён дадаў, што, нягледзячы на рызыкі, АІ, хутчэй, дапаможа чалавецтву, чым знішчыць яго.

Безас: не трэба ісці на кампраміс з калегамі
Безас: не трэба ісці на кампраміс з калегамі
Па тэме
Безас: не трэба ісці на кампраміс з калегамі
Сэм Альтман назваў камунікатыўны скіл які дапаможа дабіцца поспеху ў жыцці
Сэм Альтман назваў камунікатыўны скіл, які дапаможа дабіцца поспеху ў жыцці
Па тэме
Сэм Альтман назваў камунікатыўны скіл, які дапаможа дабіцца поспеху ў жыцці
20%: вероятность с которой ИИ уничтожит нас по мнению Маска
20%: вероятность, с которой ИИ уничтожит нас, по мнению Маска
По теме
20%: вероятность, с которой ИИ уничтожит нас, по мнению Маска

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Sczveik Soldier
Sczveik Soldier Trader в binance
0

Он сказал ничего, что может удивить.