У Gurtam важнае дасягненне — 5 млн падлучаных аб'ектаў
Беларуская ІТ-кампанія Gurtam падзялілася новым дасягненнем: да яе прадуктаў падключана больш за 5 млн машын і іншых мабільных аб’ектаў па ўсім свеце. Гаворка пра платформу для спадарожнікавага маніторынгу і інтэрнэту рэчаў Wialon, платформу flespi для паскоранай распрацоўкі геалакацыйных рашэнняў і платформу для GPS-маніторынгу GPS-Trace.
Сузаснавальнік і СЕО кампаніі Gurtam Аляксей Шчурко адзначыў, што гэтая лічба дасылае магутны сігнал рынку і кажа пра давер кліентаў.
Для параўнання, у 2023 годзе толькі да Wialon было падлучана больш за 3,5 млн аб’ектаў больш чым у 150 краінах. Софт выкарыстоўваюць сотні тысяч кампаній па ўсім свеце — ад сэрвісаў па дастаўцы піцы і таксапаркаў да нафтавых карпарацый і дзяржслужбаў.
Gurtam была заснавана ў 2002 годзе. У лютым 2022 года пасля пачатку вайны ва Украіне яна надла ўкраінскім кампаніям бясплатны доступ да воблачных сэрвісаў на 6+ месяцаў. У сакавіку кампанія прыпыніла продажы сваіх прадуктаў у Расіі, а ў снежні ліквідавала расійскую юрасобу. Вясной 2023-га стала вядома пра закрыццё офіса Gurtam у Беларусі.
Читать на dev.by