У курса долара ў Беларусі новы гістарычны рэкорд
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 14 лістапада долар падаражэў на 0,33%.
Долар сёння дадаў 1,09 капейкі, у выніку курс склаў 3,3635 BYN.
Гэта гістарычны максімум. Папярэдні рэкорд быў усталяваны ў кастрычніку мінулага года — 3,3609 BYN.
Амерыканская валюта ў Беларусі пачала даражэць яшчэ ў кастрычніку, а ў першай дэкадзе лістапада стала абнаўляць гадавыя рэкорды. На думку экспертаў, тут адбіваюцца вонкавыя фактары — перш за ўсё, уплыў расійскага валютнага рынку, дзе курс расійскага рубля да долара таксама зніжаўся.
У Беларусі долар б’е рэкорды. Разбіраліся, што адбываецца
У Беларусі долар б’е рэкорды. Разбіраліся, што адбываецца
Читать на dev.by