У Мінску ўпаў попыт на кватэры на другасным рынку
У беларускай сталіцы скарацілася колькасць угодаў з кватэрамі на другасным рынку. Гэта вынікае са статыстыкі за жнівень, якую апублікавала Нацыянальнае кадастравае агенцтва.

У мінулым месяцы ў Мінску было зарэгістравана 959 угодаў з кватэрамі.
Гэта менш, чым у ліпені (1124) і чэрвені (1216). Але НКА адзначае, што частка ўгодаў дарэгіструецца ў верасні, і канчатковае значэнне за жнівень вырасце.
Агенцтва мяркуе, што частку попыту з другаснага рынку на першасны магла перацягнуць праграма крэдытавання пад 1%, запушчаная з 10 жніўня. Аб’ёмы долевага будаўніцтва ў статыстыцы не ўлічваюцца.
Пры гэтым у Віцебску другі месяц запар фіксуецца рост: 224 угоды супраць 216 у ліпені і 191 у чэрвені. Ва ўсіх астатніх абласных цэнтрах паказчык знізіўся ў параўнанні з ліпенем. Але лідараваў сярод іх Гродна: 226 угодаў (на піку ў ліпені была 281 угода).

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
А точно спрос? Или предложение?
И чё? Это следствие того, что предложений очень мало.
Пользователь отредактировал комментарий 4 сентября 2026, 12:07