У Мінску выкрылі фінансавую піраміду пад выглядам адукацыйнай анлайн-пляцоўкі
ГУБАЗіК разам з байцамі іншых сілавых ведамстваў спыніў дзейнасць злачыннай групы, якая арганізавала фінансавую піраміду ў Мінску.
ГУБАЗіК разам з байцамі іншых сілавых ведамстваў спыніў дзейнасць злачыннай групы, якая арганізавала фінансавую піраміду ў Мінску.
ГУБАЗіК разам з байцамі іншых сілавых ведамстваў спыніў дзейнасць злачыннай групы, якая арганізавала фінансавую піраміду ў Мінску.
Было ўстаноўлена, што ў 2022 годзе двое маладых мінчан адкрылі фірму, пад прыкрыццём якой стварылі махлярскую схему. З дапамогай нібыта адукацыйнай інтэрнэт-платформы яны знаходзілі грамадзянаў, абяцаючы ім стабільны даход, кар’ерны рост і дадатковыя бонусы.
Для гэтага трэба было купіць камерцыйную ліцэнзію, якая адкрывала доступ да матэрыялаў для прафпадрыхтоўкі і партнёрскаму пакету з нейкай эксклюзіўнай кантрактнай базай. Кошт доступу вар'іраваўся ад $200 да $5 тысяч.
На справе «навучанне» зводзілася да нізкаякасных відэаматэрыялаў, якія не мелі самастойнай каштоўнасці, а абяцаных унікальных кантрактаў і ўвогуле не існавала.
Для прыцягнення новых удзельнікаў выкарыстоўваліся псіхалагічныя маніпуляцыі. Тых, у каго не было грошай, пераконвалі афармляць крэдыты і мікразаёмы. Асноўнай мэтавай аўдыторыяй была моладзь ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў.
Больш за 99% грашовых паступленняў фарміравалася за кошт узносаў новых удзельнікаў. Выплаты праводзіліся дзякуючы пастаяннаму прытоку новых кліентаў, а рэальнай прыбытковай дзейнасці арганізацыя практычна не вяла.
Паводле папярэдніх ацэнак, колькасць пацярпелых можа перавысіць 500 чалавек, а агульная сума страт — 2,5 млн рублёў.
Затрыманы два арганізатары і чатыры саўдзельнікі схемы. Падчас вобшукаў былі вынятыя наяўныя грошы, два дарагія аўтамабілі, камп’ютарная тэхніка, мабільныя тэлефоны і бухгалтарская дакументацыя.
Следчыя распачалі крымінальную справу за махлярства ў асабліва буйным памеры. Фігурантам пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі. Расследаванне працягваецца.


Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
Похоже на последователей VironIT, которые выставляли штрафы за "обучение" в 5 тыс зелени
Ты что это эе Илитная ШАРАГА с ребрендингом