У NASA звольнілі амаль 600 чалавек — ёсць пагроза будучым касмічным місіям

Дырэктарка лабараторыі рэактыўнага руху (Jet Propulsion Laboratory) NASA Лоры абвясціла аб звальненні 530 штатных супрацоўнікаў і яшчэ 40 падрадчыкаў.

5 каментарыяў

Рашэнне звязанае з тым, што федэральныя ўлады пакуль так і не ўхвалілі запытанага JPL бюджэту для фінансавання місіі па дастаўцы ўзораў грунту Марса на Зямлю (MSR) на гэты год. Але ў любым выпадку ў NASA лабараторыі было сказана арыентавацца на $300 млн, што на 63% менш, ніж у 2023 фіскальным годзе. Тэрміны старту MSR ужо зрушваліся на пазнейшую дату, а пры канцы мінулага года праект быў пастаўлены на паўзу ў сувязі з недахопам сродкаў.

530 супрацоўнікаў складаюць прыкладна 8% штату лабараторыі. Кіраўніцтва JPL спрабавала не дапусціць звальненняў — у студзені былі скасаваныя кантракты са 100 падрадчыкамі, было замарожанае найманне і зрэзаныя ўнутраныя выдаткі, але гэтага было недастаткова.

У JPL паабяцалі аператыўна паведаміць кожнаму супрацоўніку, ці будуць закранутыя іх пазіцыі, па электроннай пошце. Звальненні былі запланаваныя на гэтую сераду.

У NASA нарэшце ўзламалі кантэйнер з грунтам астэроіда Бену праз 4 месяцы
Па тэме
У NASA нарэшце ўзламалі кантэйнер з грунтам астэроіда Бену праз 4 месяцы
NASA отложило на год высадку астронавтов на Луну
По теме
NASA отложило на год высадку астронавтов на Луну

Читать на dev.by