У некаторых супрацоўнікаў Wargaming (і не толькі) могуць ануляваць літоўскія дазволы на жыхарства
Прычынай можа стаць служба па кантракце ў войску РБ.
Кіраўніцтва літоўскага офіса Wargaming пісьмова папярэдзіла супрацоўнікаў аб тым, што Літва можа ануляваць дазволы тых рэлакантаў, хто служыў па кантракце ў войску РБ. Пра гэта паведамляюць незалежныя медыя.
У лісце адміністрацыі Wargaming гаворыцца, што дваіх супрацоўнікаў дазволу на пражыванне ўжо пазбавілі. Гаворка нібыта ідзе пра афіцэраў і прапаршчыкаў. Ануляванне адбываецца без папярэджання.
Рашэнні аб ануляванні дазволу на пражывання прымае Дэпартамент па міграцыі пры МУС Літвы. Там сцвярджаюць, рашэнне выносіцца зыходзячы з рэкамендацый Дэпартамента дзяржбяспекі.
Wanted. Просім адгукнуцца рэлакантаў у Літве, знаёмых з сітуацыяй. Супрацоўнікаў літоўскага офіса Wargaming — асабліва. Пішыце ў @devby_insight_bot, гэта ананімна.
Читать на dev.by