У аднаго з топавых сусветных вытворцаў майнінгавага абсталявання скончыліся грошы на заробкі супрацоўнікам
Кітайская кампанія Bitmain ад верасня часова спыніла выплату заробкаў сваім супрацоўнікам, піша Cointelegraph са спасылкай на кітайскае выданне Leiphone.
Таксама ад мінулага месяца кампанія зрэзала ўсе бонусы для супрацоўнікаў. Акрамя таго, ім плануюць удвая скараціць аклад.
Ва ўнутранай нататцы Bitmain патлумачыла, што ў верасні «не дасягнула станоўчага грашовага патоку», у прыватнасці па заказах новых майнераў.
Bitmain была заснавана ў Пекіне ў 2013 годзе. Сёння гэта адзін з вытворцаў-лідараў ASIC-майнераў для здабычы біткойна і іншых крыптавалют. У кампаніі ёсць падраздзяленні ў ЗША, Сінгапуры, Малайзіі і Казахстане.
У красавіку Bitmain аштрафавалі ў Кітаі на $3,6 млн за парушэнне падатковага заканадаўства. Яшчэ ў верасні 2022 года Bitmain знізіла цану на сваю ўстаноўку для майнінгу S19 Pro да $19 за тэрахэш — зніжка складала 41%.
Читать на dev.by