У Паўла Дурава расклеіўся тэлефон праз спякоту

Смартфон Паўла Дурава не вытрымаў дубайскай спякоты. Смуткам стваральнік Telegram падзяліўся ў сваім канале.

Пакінуць каментарый

Samsung за $180 быў ягоным асноўным смартфонам апошнія два гады. «Код Дурава» мяркуе, што мадэль была Galaxy A52.

Выбар упаў на гаджат таму, што ён адзін з самых распаўсюджаных сярод юзераў Telegram. Прадпрымальнік кажа, што хацеў лепш разумець іх карыстальніцкі досвед, каб зрабіць месенджар яшчэ зручнейшым.

«Здаецца, мне неўзабаве давядзецца мяняць тэлефон», — адзначыў Дураў.

У наступным пасце ён напісаў, што пакуль яго сябры едуць у адпачынак у Еўропу, ён накіроўваецца ў Цэнтральную Азію, каб паглядзець, як жывуць там людзі і як выкарыстоўваюць Telegram.

«Очередной выстрел в ногу»: Дуров прокомментировал удаление Telegram из китайского App Store
По теме
«Очередной выстрел в ногу»: Дуров прокомментировал удаление Telegram из китайского App Store
Telegram запусціў «Зоркі» — унутраную віртуальную валюту
Па тэме
Telegram запусціў «Зоркі» — унутраную віртуальную валюту

Читать на dev.by