У карыстальнікаў у Беларусі праблемы з доступам да Viber. Днямі месенджар заблакавалі ў Расіі
Беларускія карыстальнікі сутыкнуліся з праблемамі доступу да сэрвісаў Viber.
Паводле інфармацыі чытачоў dev.by, у прыватнасці, у Viber стала немагчыма адпраўляць і атрымліваць паведамленні. Гэтая праблема вырашаецца толькі пры ўключэнні VPN.
Onliner са спасылкай на чытачоў таксама паведамляе аб праблемах з доступам да сэрвісаў Viber. Мяркуючы з паведамленнях, месенджар не працуе або працуе са збоямі ў абанентаў ByFly, але адзінкавыя скаргі на нізкую якасць сувязі паступаюць і ад абанентаў A1.
У тэхпадтрымцы ByFly Onliner пацвердзілі наяўнасць праблемы, аднак запэўнілі, што з боку аператара ніякіх збояў няма, і рэкамендавалі звярнуцца ў падтрымку карыстальнікаў Viber.
Скаргі на працу Viber сталі паступаць пасля блакавання месенджара ў Расіі.
Як заявіў Раскамнагляд, Viber парушае законы, выкананне якіх неабходнае, каб прадухіліць пагрозы выкарыстання месенджара «ў тэрарыстычных і экстрэмісцкіх мэтах, вярбоўкі грамадзян для іх здзяйснення, продажу наркотыкаў, а таксама ў сувязі з размяшчэннем супрацьпраўнай інфармацыі».
Читать на dev.by