У Прыёрбанка новы ўласнік — інвестар з ААЭ

Аўстрыйская кампанія Raiffeisen Bank International прадае акцыі Прыёрбанка інвестару з ААЭ — кампаніі SOVEN 1 Holding Limited. Пра гэта паведамляецца на сайце беларускага банка.

22 каментарыя

Паведамляецца, што SOVEN 1 Holding Limited набыў 100% акцый Raiffeisen CIS Region Holding GmbH у Raiffeisen Bank International AG. У выніку ўгоды 87,74% акцый Прыёрбанка пяройдзе SOVEN 1.

SOVEN 1 і Raiffeisen Bank International будуць працаваць разам з Прыёрбанкам над тым, каб дасягнуць поўнага завяршэння ўгоды ў чацвёртым квартале 2024 года.

«Паралельна з працэсам набыцця, Прыёрбанк працягне абслугоўваць кліентаў у адпаведнасці са сваімі аперацыйнымі і стратэгічнымі банкаўскімі патрабаваннямі», — заявілі ў банку.

Таксама паведамляецца, што SOVEN 1 забяспечыць «бясшоўны пераход для кліентаў Прыёрбанка і дасць магчымасць працягваць карыстацца звыклымі банкаўскімі сэрвісамі на працягу ўсяго працэсу».


Читать на dev.by