У ПВТ новы дырэктар
Новым кіраўніком Парка высокіх тэхналогій прызначаная Ганна Мікалаеўна Рабава — былая намесніца міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі. Пра гэта парталу KV.by паведамілі ў прэс-службе ПВТ.
Намеснікамі начальніка застаюцца Іван Жызнеўскі і Аляксандр Мартынкевіч.
У 2023 годзе на пасаду начальніка кіруючай структуры ПВТ — Сакратарыята назіральнага савета — быў прызначаны Аляксандр Базанаў. Да гэтага адміністрацыю ПВТ больш за 6 гадоў узначальваў Усевалад Янчэўскі.
На мінулым тыдні паведамлялася, што згодна з новым указам Лукашэнкі назіральны савет Парка высокіх тэхналогій будзе ўзначальваць прэм’ер-міністр Беларусі. Цяпер гэтую пасаду займае Аляксандр Турчын.
Назіральны савет ПВТ узначаліць прэм’ер. Гэта падобна на павышэнне статусу
Назіральны савет ПВТ узначаліць прэм’ер. Гэта падобна на павышэнне статусу
Читать на dev.by