У расійскіх сілавікоў дэфіцыт апаратуры для ўзлому смартфонаў
Расійскія праваахоўнікі сутыкнуліся з дэфіцытам абсталявання для ўзлому смартфонаў, піша РБК са спасылкай на інфармаваныя крыніцы. Праблема абвастрылася пасля ўварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе на фоне санкцый і сыходу з краіны замежных вытворцаў.
Расійскія праваахоўнікі сутыкнуліся з дэфіцытам абсталявання для ўзлому смартфонаў, піша РБК са спасылкай на інфармаваныя крыніцы. Праблема абвастрылася пасля ўварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе на фоне санкцый і сыходу з краіны замежных вытворцаў.
Сярод тых, хто спыніў пастаўкі, напрыклад, ізраільская Cellebrite, швейцарская MSAB і амерыканская Magnet. У Расіі засталіся айчынны «Мабільны крыміналіст», кітайскі Forensic MagiCube і шэраг прадуктаў расійскай кампаніі Elcomsoft.
Кампанія Cellebrite, якая распрацоўвае рашэнні для ўзлому iPhone і Android-смартфонаў, спыніла супрацоўніцтва з беларускімі і расійскімі сілавымі ведамствамі яшчэ ў сакавіку 2021 года без тлумачэння прычын. MSAB афіцыйна не заяўляла пра сыход з Расіі, але ў лютым 2022 года Еўракамісія забараніла экспарт тавараў двайнога прызначэння ў гэтую краіну. Прадукцыя MSAB падпадае пад гэтыя абмежаванні. У траўні 2022 года з Расіі пайшла кампанія BelkaSoft, якая распрацоўвае праграмнае забеспячэнне для лічбавай крыміналістыкі. Яго выкарыстоўвалі многія расійскія спецслужбы і праваахоўныя органы.
Праграмы для здабывання дадзеных з электронных прылад выкарыстоўваюцца, у тым ліку, у рамках крымінальных расследаванняў. З іх дапамогай можна вызначыць, напрыклад, месцазнаходжанне чалавека ў пэўны час або сувязь паміж некалькімі падазраванымі ў адной лакацыі.
Якасных альтэрнатыў замежнаму абсталяванню для ўзлому смартфонаў расійскія сілавікі пакуль не знайшлі. Гэта можа негатыўна ўплываць на хуткасць і якасць расследаванняў, адзначае РБК.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Пускай у белорусских купят, у нас любое оборудование есть в избытке - шокеры, дубинки, паяльники , утюги...
Картошки только нет :)
да, какие-то непонятные проблемы с паяльниками.
У людей от сильного стресса провалы в памяти случаются и код разблокировки даже гипноз не вытянет.
Компания Cellebrite прекратила сотрудничество из-за утечки, к которой это сотрудничество привело.