У кіраўніцтва акадэміі «Крок» — крымінальная справа. «37 ператрусаў»

Кіраўнікоў абвінавачваюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.

79 каментарыяў

Камітэт дзяржкантролю РБ паведаміў пра крымінальную справу ў дачыненні да «трох заснавальнікаў і фактычных кіраўнікоў кампаніі», якая займаецца распрацоўкай софту і паслугамі ў сферы ІТ-адукацыі.

Вось што піша КДК:

«У перыяд ад 2015 да 2021 гадоў пры саўдзеле 11 асоб яны стварылі 14 падкантрольных суб’ектаў гаспадарання (з аднайменнай назвай асноўнага таварыства), якія ажыццяўляюць аналагічную дзейнасць і прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання. Пры гэтым паміж створанымі суб’ектамі штучна размяркоўвалася дзейнасць і выручка галаўной кампаніі, у выніку чаго была прыніжаная падатковая база апошняй, што дазволіла яе кіраўнікам ухіліцца ад выплаты падатку на суму 1,6 млн. руб».

Таксама паведамляецца, што «праведзеныя 37 ператрусаў, накладзены арышт на маёмасць падазраваных на суму больш як 2 млн. руб», «падазраваныя віну прызналі, прычыненая дзяржаве шкода кампенсаваная ў бюджэт у поўным аб’ёме».

Паводле інфармацыі dev.by, гаворка вядзецца пра камп’ютарную акадэмію «Крок».

Акадэмія «Крок» у Беларусі з’явілася ў 2013 годзе. Навучальная ўстанова спецыялізуецца на прафесійнай камп’ютарнай адукацыі і мае філіялы ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі, а таксама ў Бабруйску і Баранавічах. 

Адправілі запыт у акадэмію «Крок». Апублікуем каментар, як толькі/калі атрымаем.

Актуальныя вакансіі ад найлепшых ІТ-кампаній на jobs.dev.by. Даведайся пра новыя вакансіі першым!


Читать на dev.by