У «старэючай» супольнасці Linux з'явіўся план на выпадак сыходу Торвальдса
Супольнасць ядра Linux зафіксавала афіцыйны план на выпадак, калі Лінус Торвальдс сыдзе — па ўласным жаданні альбо па нейкіх непрадбачаных прычынах, піша Tom’s Hardware.
Супольнасць ядра Linux зафіксавала афіцыйны план на выпадак, калі Лінус Торвальдс сыдзе — па ўласным жаданні альбо па нейкіх непрадбачаных прычынах, піша Tom’s Hardware.
Супольнасць ядра Linux зафіксавала афіцыйны план на выпадак, калі Лінус Торвальдс сыдзе — па ўласным жаданні альбо па нейкіх непрадбачаных прычынах, піша Tom’s Hardware.
Торвальдс кіруе распрацоўкай ядра з 1991 года, з самага яго стварэння. І, як ён сам нядаўна заўважыў, супольнасць «сівее і старэе». Пры гэтым фармальны план пераемнасці з’явіўся літаральна некалькі дзён таму.
План даволі просты і будзе задзейнічаны толькі ў тым выпадку, калі не адбудзецца плаўная перадача паўнамоцтваў. Калі ўзнікне неабходнасць, спачатку выберуць так званага арганізатара. Ім стане альбо апошні арганізатар саміту мэйнтэйнераў, альбо дзейны старшыня Тэхнічнага кансультатыўнага савета Linux Foundation (TAB).
У арганізатара будзе 72 гадзіны, каб пачаць абмеркаванне з удзельнікамі апошняга саміту мэйнтэйнераў. Калі з моманту саміту прайшло больш за 15 месяцаў, тады менавіта TAB вызначае кола запрошаных — тыя, у сваю чаргу, могуць прыцягнуць іншых мэйнтэйнераў. Гэтая група павінна прыняць рашэнне на працягу 2 тыдняў і паведаміць аб ім супольнасці праз рассылку.
Пры гэтым аўтары адзначаюць, што нават без фармалізаванага плана супольнасць, хутчэй за ўсё, змагла б дамовіцца. Сам Торвальдс раней казаў, што не так шмат опенсорсных праектаў могуць пахваліцца мэйнтэйнерамі, якія працуюць над імі больш за тры дзесяцігоддзі. Хоць некалькі гадоў таму ён турбаваўся за колькасць мэйнтэйнераў, зараз у яго няма сумненняў у ўзроўні тэхнічнай экспертызы супольнасці. Па яго словах, прыходзяць новыя людзі, і праз тры гады яны цалкам могуць стаць ключавымі распрацоўшчыкамі.
У артыкуле таксама згадваецца канцэпцыя «bus factor» — колькі чалавек можа «выбыць», перш чым праект апынецца пад пагрозай. Для ядра Linux гэты паказчык фактычна быў роўны нулю, нягледзячы на тое што супольнасць умее самаарганізоўвацца. Новы план якраз павялічвае гэты «запас трываласці».
Сам Торвальдс пакуль не заяўляў пра намер сысці. Але фармальны механізм на выпадак яго сыходу цяпер ёсць, і гэта крок да зніжэння залежнасці праекта ад аднаго чалавека.


Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.