У Tesla рэкордная выручка і планы выпусціць 2 млн машын сёлета
Кампанія справаздачылася за чацвёрты квартал 2022 года і ўвесь мінулы год. Паказчыкі перасягнулі чаканні аналітыкаў.

Квартальная выручка ад аўтамабіляў склала $21,3 мільярда, што на 33% больш, ніж годам раней. Агульная выручка — $24,32 мільярда (+37%), што перасягнула чаканні аналітыкаў, якія чакалі агульную выручку ў памеры $24,16 мільярда. Чысты прыбытак за квартал вырас да $3,7 мільярда ў параўнанні з $2,3 мільярда годам раней.
У 2023 годзе кампанія разлічвае выпусціць 1,8 мільёна аўтамабіляў (у параўнанні з 1,4 мільёна ў 2022-м). Ілан Маск патлумачыў нізкія тэмпы тым, што кампанія не можа кантраляваць форс-мажоры, якія адбываюцца ў свеце. Калі не будзе парушэнняў у ланцужках паставак, то ў Tesla ёсць патэнцыял выпусціць і 2 мільёны машын.
The New York Times адзначае, што за 2022 год акцыі кампаніі ўпалі на 65% у тым ліку праз боязь інвестараў, што Маск прадасць большую частку сваёй долі ў кампаніі для фінансавання ўгоды з Twitter. У студзені акцыі падраслі пасля навіны, што Tesla знізіла кошты для падтрымання попыту.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.