Маск заявіў, што Tesla стане найдаражэйшай кампаніяй на планеце. За гэты год яе акцыі абрынуліся на 70%
Гендырэктар Tesla Ілан Маск запэўніў сваіх супрацоўнікаў, што ім няма чаго турбавацца праз імклівае падзенне каціровак кампаніі. Больш за тое, бізнэсовец перакананы, што аднойчы Tesla стане найбуйнейшай кампаніяй у свеце па рынкавай капіталізацыі.

«Дарэчы, асабліва не турбуйцеся праз вар’яцтва на фондавым рынку. Калі мы будзем стабільна дэманстраваць выдатныя вынікі, рынак прызнае іх. Цалкам упэўнены, што ў доўгатэрміновай перспектыве Tesla стане найдаражэйшай кампаніяй на Зямлі!» — напісаў Маск у пастскрыптуме да ўчорашняга імэйла супрацоўнікам. Тэкст паведамлення трапіў у распараджэнне CNBC.
Акцыі аўтавытворцы ўвесь год няўхільна таннеюць: ад пачатку 2022-га кампанія пагубляла 69% капіталізацыі. Толькі за снежань каціроўкі ўпалі на 42%. Гэта закранае не толькі інвестараў, занепакоеных залішняй захопленасцю Маска сацсеткай Twitter, але і супрацоўнікаў Tesla, якія атрымліваюць частку ўзнагароджання апцыёнамі.
У сваім лісце мільярдэр падзякаваў падначаленым за дасягнутыя поспехі, а таксама заклікаў «у найбліжэйшыя некалькі дзён паднапружыцца» і дапамагчы кампаніі здзейсніць як мага больш.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.