Навукоўцы вынайшлі 3D-матэрыял, які можа стаць прарывам у захоўванні даных
Нямецкія навукоўцы распрацавалі новы спосаб захоўвання інфармацыі з дапамогай цыліндрычных магнітных даменаў памерам 100 нанаметраў.
Нямецкія навукоўцы распрацавалі новы спосаб захоўвання інфармацыі з дапамогай цыліндрычных магнітных даменаў памерам 100 нанаметраў.
Нямецкія навукоўцы распрацавалі новы спосаб захоўвання інфармацыі з дапамогай цыліндрычных магнітных даменаў памерам 100 нанаметраў.
У аснове тэхналогіі — тонкі магнітны пласт, які пранізвае цыліндрычную вобласць. Яго спіны (моманты імпульсу электронаў) ствараюць магнітны момант у матэрыяле. Спіны накіраваныя ў пэўным кірунку, гэта прыводзіць да з’яўлення намагнічанасці, якая адрозніваецца ад астатняга асяроддзя. Ключавым элементам з’яўляюцца даменныя сценкі, якія фармуюцца на межах цыліндрычнай вобласці. Змену кірунку намагнічанасці можна выкарыстоўваць для кадзіравання бітаў інфармацыі.
Каманда выкарыстоўвала шматслойныя магнітныя структуры, якія складаюцца са слаёў кобальту і плаціны, падзеленых пластамі рутэнію. Іх нанеслі на крэмніевыя падкладкі, каб забяспечыць вертыкальную структуру намагнічанасці. Біты размешчаныя на racetrack («гоначная траса»): яны размяшчаюцца на пластах, як ніткі жэмчугу. Гэта дазваляе захоўваць не толькі асобныя біты, а цэлыя паслядоўнасці бітаў, кантралюючы таўшчыню слаёў і іх магнітныя ўласцівасці.
Вынікі даследавання маюць вялікі патэнцыял у стварэнні нейрасетак, якія змогуць захоўваць і апрацоўваць інфармацыю падобна мозгу чалавека. У распрацоўцы тэхналогіі бралі ўдзел супрацоўнікі Цэнтра Гельмгольца Дрэздэн-Росендорф, Хемніцкага тэхнічнага ўніверсітэта, Дрэздэнскага тэхнічнага ўніверсітэта і Даследчага цэнтра Юліха.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.